Брастаўчанін пасварыўся з жонкай, выпіў і паехаў на МАЗе ў Мінск. 21.by

Брастаўчанін пасварыўся з жонкай, выпіў і паехаў на МАЗе ў Мінск

23.08.2019 16:29 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

Інспектары ДАІ затрымалі ў Мінску п'янага кіроўцу грузавіка, піша TUT.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікам мінскай ДАІ паведамілі, што па трасе М1 у бок сталіцы едзе МАЗ, віляючы з боку ў бок. Ім удалося спыніць грузавік на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і МКАД. Медагляд паказаў, што ў кіроўцы было 1,09 праміле алкаголю.

Мужчына патлумачыў інспектарам, што ён едзе з Брэста. Там ён пасварыўся з жонкай і выпіў, а пасля гэтага сеў за руль і паехаў у бок сталіцы. Прычым брастаўчанін па дарозе працягваў выпіваць.

На парушальніка склалі адміністрацыйны пратакол. Яго пазбавяць права кіравання на тры гады і прымусяць заплаціць вялікі штраф.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Інспектары ДАІ затрымалі ў Мінску п'янага кіроўцу грузавіка, піша TUT.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Супрацоўнікам мінскай ДАІ паведамілі, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика