З крыніц народнай прыгажосці. 21.by

З крыніц народнай прыгажосці

23.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тыя крыніцы ўжо не першы год струменяць празрыстай імклівай вадой у кожным аграгарадку, дзе шчыруюць на культурнай ніве таленавітыя, адданыя сваёй справе людзі. Таму так годна і так цікава праводзяцца на Іўеўшчыне брэндавыя святы, рэгіянальныя, святы вёсак і вуліц, святы двароў шматпавярховых дамоў і г.д. Галоўным падарункам за такую творчую работу, безумоўна, з'яўляецца падзяка людзей: жыхароў тых месц, дзе праводзяцца мерапрыемствы, і гасцей свята.





Фестываль "Бакштаўскі каларыт" - цікавае брэндавае мерапрыемства, якое традыцыйна склікае знаўцаў і аматараў вясковай культуры ў веску Бакшты Іўеўскага раёна на сустрэчу з песнямі, танцамі, жартамі, вясковай кухняй і выдатнымі вырабамі народнай творчасці.
Пераканаліся ва ўнікальнасці, багацці і непаўторнасці Бакштаўскага краю ў звычаях, абрадах, традыцыях і сёлетнія наведвальнікі мерапрыемства.
Са словамі прывітання да вяскоўцаў і гасцей звярнуўся старшыня Бакштаўскага сельвыканкама Аляксандр Уладзіміравіч Буляк. Прыемным пачастункам для гледачоў стаў смачны каравай.
Кампазіцыя "Кола вясковых свят" прысвячалася святочна-абрадаваму жыццю вескі. Мерапрыемства праходзіла напярэдадні яблычнага Спаса, таму наліўныя яблыкі таксама сталі смачным пачастункам .
Вельмі зацікавіў усіх раённы конкурс побытавых танцаў "Танцуем па-даўнейшаму", які другі год запар праходзіў у рамках фестывалю. Канкурсанты правялі майстар-класс, натхніўшы прысутных на выкананне цудоўных старадаўніх танцаў. Пераможцамі конкурсу ў дзіцячай узроставай катэгорыі стаў аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты, у дарослай узроставай катэгорыі - сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды.
Добры настрой стваралі ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды.
Радасна і з захапленнем вяскоўцы сустрэлі музыкаў з Геранён, удзельнікаў ансамбля народнай музыкі "Вечарынка". Усе весела танцавалі пад задорную вясковую музыку. Цікавы канцэрт падарылі гледачам артысты Карэліцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
На выстаўцы-дэгустацыі страў і напояў вясковай кухні "Што ні страва - дзіўны смак" кожны змог паспрабаваць смачнай вясковай ежы. Радавалі вока вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, захаплялі прадметы народнага побыту на выстаўках "З крыніц прыгажосці" і "Зроблена рукамі землякоў".
Гульнёвыя атракцыёны і гандлёвыя палаткі і сталы прапаноўвалі цікавыя забавы і сувеніры наведвальнікам ўсіх узростаў.
Фестываль вясковай культуры пакінуў добрыя ўспаміны і светлыя надзеі на новую сустрэчу ў наступным годзе.

І. КАПУСТА,
вядучы метадыст
аддзела народнай
творчасці Іўеўскага цэнтра культуры
і вольнага часу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тыя крыніцы ўжо не першы год струменяць празрыстай імклівай вадой у кожным аграгарадку, дзе шчыруюць на культурнай ніве таленавітыя, адданыя сваёй справе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика