Сямігадовая дзяўчынка ў Полацку трапіла пад МАЗ. 21.by

Сямігадовая дзяўчынка ў Полацку трапіла пад МАЗ

27.08.2019 18:53 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Месца ДТЗ у Полацку / МУС

На нерэгуляваным пешаходным пераходзе ў Полацку пад машыну трапіла маленькая дзяўчынка, інфармуе прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале. ДТЗ адбылося 27 жніўня каля 14-й гадзіны на вуліцы Касманаўтаў.

Дзяўчынка пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Дайшоўшы да сярэдзіны, яна развярнулася, пабегла назад і трапіла пад колы аўтамабіля. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, грузавіком МАЗ кіраваў 40-гадовы мясцовы жыхар. 

Пры аварыі дзіця атрымала траўмы і было дастаўленае ў лякарню. Кіроўца быў цвярозы. 

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, супрацоўнікі ДАІ, медыкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца ДТЗ у Полацку / МУС На нерэгуляваным пешаходным пераходзе ў Полацку пад машыну трапіла маленькая дзяўчынка, інфармуе прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика