Жнівеньская канферэнцыя сабрала педагогаў у Каменцы
29.08.2019 15:08
—
Разное
|
>
“У добры шлях, маэстра дзіцячых душ!” – менавіта так, паэтычна і ўзнёсла назвала настаўніка адна з удзельніц традыцынай канферэнцыі педагогаў, што адбылася 26 жніўня ў Камянецкім РДК. Цудоўнае параўнанне, у якім уся сутнасць самай важнай – без перабольшвання! – прафесіі на зямлі. Гэтымі днямі вялікая настаўніцкая сям’я Камянеччыны рыхтуецца да новага навучальнага года, а на парозе такой важнай падзеі не абысціся без падвядзення вынікаў і складання смелых планаў на будучыню. У яе, дарэчы, вельмі сімпатычны твар. Не верыце? Тады зірніце на маладых спецыялістаў, якія сёлета ўпершыню ў сваім жыцці ўводуць у клас не вучнямі, як некалі, а НАСТАЎНІКАМІ. 28 юнакоў і дзяўчат сталі ганаровымі гасцямі раённай канферэнцыі. Для іх ужо 2 верасня гасцінна расчыняцца дзверы школ і дзіцячых садкоў раёна, а таксама аддзела па адукацыі райвыканкама і трох цэнтраў: сацыяльна-педагагічнага ў Пелішчы, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Высокім, турызму і краязнаўства… З прывітальным словам да пачаткоўцаў звярнулася настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №2 Каменца Алена Власюк, чые словы я і вынесла ў загаловак. “Ганарыцеся: вы атрымалі пачэснае званне педагога!” – сказала яна. Ад маладых спецыялістаў з абяцаннем апраўдаць надзеі выступіла Алена Натчук, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Камянюцкай СШ, якая, дарэчы, скончыла ў свой час камянецкую школу №2. Не абышлося, вядома ж, і без узнагарод для лепшых педагогаў. Ганаровыя граматы пасля слоў віншавання ім уручылі старшыні райвыканкама Валянцін Зайчук і раённага Савета дэпутатаў Ірына Нігерыш. Першым па тэме канферэнцыі – “Павышэнне і эфектыўнасць якасці паслуг у галіне адукацыі раёна” – выступіў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Віктар Грыцук, вытрымкі з даклада якога чытайце ніжэй. Наступнымі на сцэну паднімаліся дырэктар Пелішчанскай СШ Вячаслаў Ануфрыюк, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вайскоўскай СШ Іна Гладкіх і загадчык Дзмітровіцкага ясляў-сада Ірына Каліноўская. Яны падзялілі слухачоў з дасягненнямі сваіх устаноў адукацыі і акрэслілі планы на будучыню. Калі ж прыйшоў час узнагароджвання педагогаў, што найлепшым чынам праявілі сябе ў мінулым навучальным годзе, на гэта спатрэбілася не менш за паўгадзіны – вось колькі таленавітых і абазнаных настаўнікаў на Камянеччыне. З рук Віктара Грыцука яны атрымалі ўзнагароды рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўню. А заключным падарункам для гледачоў стала канцэртная праграма артыстаў РДК. “Настаўнік дакранаецца да вечнасці”, – сказала ў сваім выступленні Алена Натчук. Сапраўды. Няхай жа вечнымі будуць традыцыйныя каштоўнасці нашага жыцця: павага да настаўніка і радасць ад магчымасці быць ім! Настасся НАРЭЙКА. Адукацыя раёна ў лічбах20 устаноў дашкольнай адукацыі і 2 навучальна-педагагічныя комплексы «дзіцячы сад-школа» працягнуць работу з 1 верасня 2019 года. Цікава ведаць
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“У добры шлях, маэстра дзіцячых душ!” – менавіта так, паэтычна і ўзнёсла назвала настаўніка адна Сообщение Жнівеньская канферэнцыя сабрала педагогаў у Каменцы...
|
|