Создать 70 новых рабочих мест – такая задача на этот год стоит перед Шумилинским районом. 21.by

Создать 70 новых рабочих мест – такая задача на этот год стоит перед Шумилинским районом

29.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Стварыць  70  новых  працоўных  месцаў
Пытанне аб стварэнні новых працоўных месцаў у раёне разгледжана на пасяджэнні раённай пастаяннай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, якое ў пачатку тыдня правяла кіраўнік камісіі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава.
Начальнік аддзела па эканоміцы райвыканкама Галіна Калыхан паведаміла, што за 2019 год у Шумілінскім раёне плануецца стварыць 70 рабочых месцаў у новых арганізацыях і на новых вытворчасцях. Заданне па стварэнні такіх месцаў даведзена да арганізацый і прадпрыемстваў раёна ў адпаведнасці з іх планамі развіцця. За 6 месяцаў створана 30 месцаў, і гэтая работа працягваецца. Да канца года запланавана адкрыццё гандлёва-вытворчага прадпрыемства “Санат-Рытэйл”, дзе будзе створана больш за 30 новых рабочых месцаў, будаўніцтва аб’екта актыўна вядзецца.
У ходзе абмеркавання пытання высветлілася, што ў прадпрыемстваў узнікаюць пытанні з кадравым забеспячэннем на новыя вытворчасці, бо ў патэнцыяльных прэтэндэнтаў на вакансіі адсутнічаюць неабходныя прафесіі і кваліфікацыя. Кіраўнік камісіі даручыла ўпраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама разам з зацікаўленымі наймальнікамі арганізаваць абучэнне неабходных спецыялістаў.
Таксама на пасяджэнні камісіі было прынята рашэнне аб аднясенні да катэгорыі занятых у эканоміцы больш за ста грамадзян, якія дакументальна пацвердзілі падставы для выключэння іх з базы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стварыць  70  новых  працоўных  месцаў Пытанне аб стварэнні новых працоўных месцаў у раёне разгледжана на пасяджэнні раённай пастаяннай камісіі па каардынацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика