Асудзілі веласіпедыста. 21.by

Асудзілі веласіпедыста

30.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

САПРАЎДЫ, за парушэнне правіл дарожнага руху адказнасць нясуць не толькі вадзіцелі механічных транспартных сродкаў. Вінаватым у парушэнні, якое прывяло да смерці чалавека, суд горада Жодзіна прызнаў веласіпедыста.


8 ліпеня 2018 года, прыкладна ў 19.20, грамадзянін Ч. ехаў на веласіпедзе “FUJI Nevada 2.0 USA” па велапешаходнай дарожцы, размешчанай уздоўж аўтадарогі Жодзіна—Дзяніскі. Ён меў магчымасць загадзя бачыць наперадзе двух веласіпедыстаў (на правым баку дарожкі) і двух пешаходаў (на левым), якія рухаліся ў спадарожным напрамку. Аднак няправільна ацаніў сітуацыю і не знізіў хуткасць. Абганяючы названых удзельнікаў руху па цэнтры дарожкі, сутыкнуўся з пешаходам. Жанчына ўпала, ударылася галавой аб асфальт і атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пералому звода касцей чэрапа, ад чаго 30 лістапада таго ж года памерла.
На падставе ч. 2 арт. 321 Крымінальнага кодэкса суд прызначыў веласіпедысту пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам 4 гады. З асуджанага на карысць сваячкі пацярпелай спагнаны 3000 рублёў у якасці кампенсацыі за маральны ўрон, а таксама нанесены матэрыяльны ўрон і выдаткі на прававую дапамогу.
Прысуд уступіў у законную сілу.

А. ФІЛІПОВІЧ.
Намеснік начальніка аддзела пракуратуры Мінскай вобласці, старшы саветнік юстыцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
САПРАЎДЫ, за парушэнне правіл дарожнага руху адказнасць нясуць не толькі вадзіцелі механічных транспартных сродкаў. Вінаватым у парушэнні, якое прывяло да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика