У Шчучыне два рабочыя атруціліся газамі ў каналізацыйным калодзежы
05.09.2019 17:00
—
Разное
|
sk.gov.by Два работнікі Шчучынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм былі шпіталізаваныя 2 верасня з прыкметамі атручвання каналізацыйнымі газамі. Увечары гэтага ж дня адзін з іх, 62-гадовы мужчына, памёр у рэанімацыйным аддзяленні лякарні, не прыходзячы ў прытомнасць, Следчыя выявілі, што галоўны інжынер даручыў работнікам чысціць каналізацыйны калодзеж на тэрыторыі былога аэрадрома. Пры гэтым перад пачаткам работ не праводзіліся ніякія вымярэнні на наяўнасць атрутных рэчываў у калодзежы. На работы не выпісваўся нарад-допуск. У калодзежы абодва работнікі адчулі сябе кепска, адзін з іх страціў прытомнасць. Іх дасталі з калодзежа выкліканыя ратавальнікі, адзін з работнікаў знаходзіўся ў непрытомным стане. На галоўнага інжынера пачалі крымінальную справу за службовую халатнасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
sk.gov.by Два работнікі Шчучынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм былі шпіталізаваныя 2 верасня з прыкметамі атручвання каналізацыйнымі газамі. Увечары... |
|