Руководство района провело выездные приёмы граждан в Кубличском сельсовете
09.10.2019
—
Разное
|
Жыллёвыя і жыццёвыя пытанні селішчанцаў Селішча ў нейкім сэнсе адметны населены пункт на карце раёна. І справа нават не ў гісторыі, якая адлічвае не адно стагоддзе, аб чым сведчаць, напрыклад, рэшткі касцёла Святой Веранікі – у вёсцы даўно няма школы, а мясцовае сельгаспрадпрыемства працягвае сваё існаванне. Гэта адзінкавы факт, бо ў іншых былых цэнтральных сядзібах ліквідацыя ўстановы адукацыі немінуча цягнула за сабой і хуткае закрыццё гаспадаркі або наадварот. Мясцовыя жыхары неабыякавыя да праблем сваёй малой радзімы, што не раз даказвалі падчас суботнікаў, старшыня Кубліцкага сельвыканкама Марыя Васільеўна Ярмош заўсёды знаходзіць тут падтрымку сваіх ініцыятыў. Між іншым, не ўсе праблемы магчыма вырашыць індывідуальна ці талакой, але да ўлад селішчанцы звяртаюцца толькі ў крайнім выпадку, што і паказаў апошні выязны прыём грамадзян. Праводзіў яго напрыканцы мінулага тыдня старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка. У сваім звароце да яго Дзмітрый Канстанцінавіч Хамёнак прасіў аказаць дапамогу ў рамонце даху дома па вуліцы Маладзёжнай, 4, дзе пражывае некалькі сямей. Сам мужчына ўжо неаднойчы ліквідаваў працяканні, за ўласны кошт набываючы неабходныя матэрыялы. “Прачытаў у раённай газеце, што ў графік капітальнага рамонту ўключаюцца шматкватэрныя дамы не толькі ў гарпасёлку, а і жылфонд на сяле – напрыклад, у Ільюшыне, Вяркудах. Магчыма, можна на чаргу паставіць і наш дом?” – запытаў Дзмітрый Канстанцінавіч. Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка патлумачыў, што трэба разбірацца з ведамаснай прыналежнасцю жылля – калі дом знаходзіцца на балансе УП ЖКГ, то вырашыць праблему прасцей. А вось калі ён належыць ААТ “Агра-Селішча” – складаней з-за цяжкага фінансавага становішча гаспадаркі, нават з улікам таго, што людзі спраўна ўносяць камунальныя плацяжы. Сітуацыю вывучаць юрысты, потым будзе разглядацца магчымасць аказання дапамогі ў рамонце. З жыллёвым пытаннем звярнуліся да старшыні райвыканкама і жыхаркі яшчэ аднаго шматкватэрнага дома. Алена Іванаўна Бараўцова ад імя ўсіх жыльцоў агучыла просьбу аб дапамозе ў прыватызацыі кватэр. Жаданне людзей зразумелае – тут яны жывуць не адно дзесяцігоддзе, за гэты час паспелі ўкласці значныя сродкі ў рамонт, таму і хочуць перавесці квадратныя метры ва ўласнасць. Выконваючы абавязкі кіраўніка “Агра-Селішча” Юрый Леанідавіч Жодзік патлумачыў сутнасць праблемы – у гаспадарцы няма дакументаў на жылыя памяшканні, магчыма яны страчаны ці наогул адсутнічалі. У.Г.Аўдошка даручыў разабрацца ў сітуацыі, калі дакументы не адшукаюцца, гаспадарцы пры ўсіх цяжкасцях прыйдзецца знайсці сродкі на выраб тэхпашпартоў і іншых неабходных папер. На прыём да старшыні прыехаў і Сяргей Віктаравіч Касцючэнка з аграгарадка Кублічы. Жыхары вуліцы Паркавая гэтага населенага пункта скардзяцца на непрацуючую каналізацыю. Калі проста адпампаваць перапоўненыя калодзежы, то праблему не вырашыць, неабходна прачыстка. Людзі гатовы заплаціць за работу пры ўмове, што яна будзе выканана якасна. На вытворчай нарадзе У.Г.Аўдошка даручыў свайму намесніку Андрэю Вітальевічу Галяковічу камісійна з адпаведнымі службамі абследаваць сістэму і дапамагчы кублічанам. Дзмітрый Раманоўскі.
Што хвалюе жыхароў Лажаняў? Вёска Лажане адносіцца да катэгорыі маленькіх населеных пунктаў раёна, дзе пражывае каля 20 чалавек. Менавіта ў гэтым куточку Кубліцкага сельсавета на мінулым тыдні праводзіла выязны прыём грамадзян намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч. Пачалася ж сустрэча не з набалелых пытанняў, а размовай аб справах у раёне. Алена Васільеўна абмеркавала з прысутнымі дэмаграфічную абстаноўку на Ушаччыне, сацыяльнае і медыцынскае абслугоўванне, паведаміла пра будаўніцтва новых аб’ектаў. Зрэшты, як медыцынскім, сацыяльным, так і гандлёвым абслугоўваннем вяскоўцы задаволены: “Асартымент у аўтамагазіне добры, а спыняецца ён не ў адным месцы, бо вадзіцелі-прадаўцы ведаюць, што не ўсе могуць прайсці лішнія метры”. Сярод хвалюючых пытанняў жыхароў – наяўнасць на мясцовых могілках вялікіх дрэў, якія могуць пашкодзіць помнікі і пахаванні. Як адзначыла старшыня Кубліцкага сельвыканкама Марыя Васільеўна Ярмош, сёлета жыхары Лажаняў сабралі 300 рублёў сродкаў самаабкладання і пойдуць яны якраз на вырашэнне прыгаданай праблемы. Дапаможа ў гэтай справе прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якое ўжо выдаляла дрэвы і ў іншых населеных пунктах сельсавета. Яшчэ адно пытанне таксама датычылася драўніннай тэматыкі. Уздоўж дарогі да вёскі па абодва яе бакі зараз ляжаць паваленыя дрэвы, таму і цікавіліся вяскоўцы прычынай непрыгляднага стану і ці можна рабіць тут нарыхтоўку дроў. Як патлумачыла А.В.Пашковіч, мясцовая гаспадарка наўмысна “вызваляла” абочыну ад зараснікаў, бо тут не магла праехаць да палёў буйнагабарытная сельскагаспадарчая тэхніка. Прывесці ж прыдарожную паласу ў належны стан зараз павінна дарожная служба. Жадаючыя ж могуць ім дапамагчы ў гэтай справе з выгадай для сябе: заключыўшы дагавор з ДРБУ-105, весці на гэтых участках саманарыхтоўку дроў. Былі абмеркаваны і некаторыя іншыя пытанні, па якіх дадзены парады і тлумачэнні. Таксама Алена Васільеўна нагадала вяскоўцам аб важнасці ўдзелу ў перапісе насельніцтва, які зараз праходзіць у рэспубліцы, і выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца ў лістападзе. Вольга КАМАРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыллёвыя і жыццёвыя пытанні селішчанцаў Селішча ў нейкім сэнсе адметны населены пункт на карце раёна. І справа нават не ў гісторыі, якая адлічвае не адно...
|
|