Сусед скраў у фермера 180 кг рыбы, каб запусціць у сваю сажалку
24.10.2019 13:51
—
Разное
|
pixabay.com Кіраўнік фермерскай гаспадаркі з Кобрынскага раёна паведаміў у міліцыю, што ўначы невядомы скраў у яго рыбу з сажалкі на тэрыторыі гаспадаркі. Пра гэта Фермер распавёў, што ў яго ёсць некалькі сажалак для развядзення рыбы. Напярэдадні ён вылавіў 180 кг карпа, таўсталобіка і белага амура. Да раніцы ён пакінуў іх у вялікім рыбніку, каб потым прадаць на суботнім кірмашы. Аднак зранку мужчына пабачыў толькі пусты рыбнік. Прычыненую шкоду ён ацаніў больш як на 800 рублёў. Праваахоўнікі выявілі, што да крадзяжу мае дачыненне сусед фермера, непрацуючы аднавясковец. У таго таксама ёсць рыбаразводная сажалка. Мужчына ведаў, што канкурэнт падрыхтаваў партыю рыбы для рэалізацыі, і скраў яе. Сваю здабычу зламыснік у мяхах перацягнуў у свой вадаём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Кіраўнік фермерскай гаспадаркі з Кобрынскага раёна паведаміў у міліцыю, што ўначы невядомы скраў у яго рыбу з сажалкі на тэрыторыі гаспадаркі. Пра гэта...
|
|