Районный субботник провели на Осиповщине. 21.by

Районный субботник провели на Осиповщине

29.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сукупнымі намаганнямі

26 кастрычніка ў работах па ўборцы і азеляненні паселішчаў у нас прынялі ўдзел 5027 чалавек, якія прадстаўлялі калектывы 169 арганізацый.

Сукупнымі намаганнямі высаджана 782 дрэвы і 224 кусты, добраўпарадкавана 225 га тэрыторый, у ліку якіх месцы масавага адпачынку, помнікі Вялікай Айчыннай вайны, могілкі, прыдарожныя палосы. З месцаў утварэння несанкцыянаваных сметнікаў вывезена 86,3 кубаметра цвёрдых камунальных адыходаў.

Работы па азеляненні населеных пунктаў вядуцца пры актыўнай падтрымцы Мінпрыроды і з’яўляюцца часткай агульнанацыянальнай кампаніі “Год малой радзімы”. Матывацыя эколагаў зразумелая: чым больш з’явіцца зялёных насаджэнняў, тым лепшымі стануць умовы існавання землякоў — як у эстэтычным, так і ў экалагічным сэнсе. Да таго ж гэта работа на перспектыву: саджаем дрэвы не толькі для сябе, але і для наступных пакаленняў.

Частка валанцёраў, у тым ліку дэпутаты райсавета дэпутатаў, працавалі на новым корпусе раённай бальніцы. Акрамя добраўпарадкавання прылягаючай тэрыторыі і прыборкі ўнутры будынка, яны займаліся пераноскай і расстаноўкай мэблі ва ўжо гатовыя да здачы ў эксплуатацыю памяшканні.










 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сукупнымі намаганнямі 26 кастрычніка ў работах па ўборцы і азеляненні паселішчаў у нас прынялі ўдзел 5027 чалавек, якія прадстаўлялі калектывы 169 арганізацый....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика