У павазе — Міцкевіча радок. 21.by

У павазе — Міцкевіча радок

28.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_8702

Ці складана прачытаць верш на памяць? Некаторыя скажуць, што цяжкасцей тут няма: галоўнае вывучыць і не забыць. Што гэта не так, добра ведаюць удзельнікі конкурсаў дэкламатараў. Кожны прачытаны радок яны загадзя перажываюць, прапускаюць цераз сябе, каб яскрава ўявіць пазіцыю аўтара. Затым эмацыйна, артыстычна перадаюць сэнс вершаў. Мінулы аўторак выявіў, што многія вучні ўстаноў адукацыі Воранаўшчыны няблага валодаюць польскай мовай і дэкламуюць на ёй тэксты. 


IMG_8630

У актавай зале Воранаўскай школы сабраліся  не толькі дэкламатары, іх настаўнікі, але і невялікі групы падтрымкі — аднакласнікі, матулі з бабулямі. Пэўна, таму стварылася цёплая сяброўская атмасфера, якая, несумненна, дапамагала канкурсантам не разгубіцца.


IMG_8634

IMG_8635

IMG_8646

IMG_8650

IMG_8652

IMG_8657

IMG_8667

IMG_8674

IMG_8679

IMG_8688

IMG_8694

Сёлета адзначаецца 185-годдзе з дня выхаду ў свет знакамітай паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Таму ў многіх выступоўцаў у пашане былі ўрыўкі з гэтага твора, а таксама вершы пісьменніка. Прачыталі творы пранікнёна, годна, за што і атрымалі падарункі ад сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.


IMG_8707

IMG_8711

IMG_8713

IMG_8715

Пераможцамі конкурсу ў сваіх узроставых катэгорыях сталі Каміла Ціхановіч з Доцішскай школы, Аліна Даўгілевіч з Воранаўскай і Аляксандра Пышынская з Забалацкага НПК. 30 лістапада яны прадставяць Воранаўшчыну на абласным этапе літаратурнага спаборніцтва.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці складана прачытаць верш на памяць? Некаторыя скажуць, што цяжкасцей тут няма: галоўнае вывучыць і не забыць. Што гэта не так, добра ведаюць удзельнікі конкурсаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика