Чтобы игры не обернулись трагедией. Сотрудники Ушачского РОЧС посетили многодетные семьи района. 21.by

Чтобы игры не обернулись трагедией. Сотрудники Ушачского РОЧС посетили многодетные семьи района

29.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Родныя браты пяцігадовы Кірыл і чатырохгадовы Сцёпа гулялі ў двары дома на двух рулонах саломы. Адзін з іх чыркнуў запалкай і імгненна заняўся агонь. Праваліўшыся паміж рулонамі, меншы хлопчык не змог выбрацца і згарэў зажыва. Трагедыя, якая адбылася месяц таму ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці, прыйшла ў добранадзейную мнагадзетную сям’ю. Маці адлучылася зусім ненадоўга, каб пакарміць трэцяга малыша. Падобны выпадак, калі дзіцячыя гульні з агнём абярнуліся пажарам, сёлета быў і ў нашым раёне. На шчасце, абышлося без ахвяр, інцыдэнт выліўся ў пашкоджаны хлеў і спалох саміх віноўнікаў здарэння.

Каб прыцягнуць увагу да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з іх удзелам работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі домаўладанні мнагадзетных сем’яў Ушаччыны. Пра візіт выратавальнікаў бацькі ведалі, а вось для дзяцей гэта было сюрпрызам. Супрацоўнікі МНС праводзілі з дзецьмі гульні, віктарыны па АБЖ, анкетаванне з бацькамі, гутаркі аб недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду і нагадалі аб выкананні асноўных правілаў бяспекі. Напрыклад, дзеці засвоілі, што ў выпадку пажару трэба прыкрыць нос і рот вільготнай тканінай і, прыгнуўшыся да падлогі, выбірацца з задымленага памяшкання. Калі ж загарэўся электрапрыбор – трэба адразу адключыць яго ад сеткі, а затым накрыць яго шчыльнай тканінай або засыпаць зямлёй з кветкавага вазона ці пральным парашком. Малышы актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, складалі тэматычныя пазлы і ў гульнявой форме адпрацоўвалі правільныя дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару, адказвалі, якую экстранную службу трэба выклікаць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.

Каб замацаваць важныя правілы бяспекі, выратавальнікі падарылі дзецям “разум­ныя” размалёўкі, кніжкі, а бацькам уручылі памяткі і буклеты.Таксама супрацоўнікі РАНС правялі агляд домаўладанняў, звярнуўшы ўвагу гаспадароў на стан электраправодкі, пячнога ацяплення ў доме, спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Апошнія, нагадаем, пажадана ўстанаўліваць у кожным жылым пакоі, асабліва дзіцячым.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Родныя браты пяцігадовы Кірыл і чатырохгадовы Сцёпа гулялі ў двары дома на двух рулонах саломы. Адзін з іх чыркнуў запалкай і імгненна заняўся агонь. Праваліўшыся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика