На будоўлі ў Мінску, сцяна да сцяны з ужо заселеным домам, абрынуліся перакрыцці
30.11.2019 22:06
—
Разное
|
На будоўлі ў Мінску абрынуліся перакрыцці / twitter.com/112by У Мінску на будоўлі шматпавярховіка па праспекце Дзяржынскага, 19 абрынуліся перакрыцці верхніх паверхаў. Здарэнне адбылося ў жылым комплексе “Гранд Хаус”. Часткова ён ужо дабудаваны і заселены. На ўзроўні 18-га паверха навабуда, дзе адбылося абрушэнне, у кватэрах абжытай часткі дома гарыць святло. “Я была ў краме на першым паверсе той часткі дома, якую ўжо дабудавалі. Раптам пачуўся страшэнны грукат, — распавядае Еўрарадыё Марыя, відавочца падзеяў. — Было настолькі гучна, што ўсе спужаліся. Літаральна праз хвілінаў пяць — зноў страшны грукат. Быццам бы нешта ўпала з вышыні. Страшна было на вуліцу выходзіць. Я баялася, што нечым прыціснула маю машыну”. Фота з месца падзеяў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На будоўлі ў Мінску абрынуліся перакрыцці / twitter.com/112by У Мінску на будоўлі шматпавярховіка па праспекце Дзяржынскага, 19 абрынуліся перакрыцці верхніх паверхаў....
|
|