На мінулым тыдні Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас у Палацы Рэспублікі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды вялікай групе працаўнікоў краіны. Сярод іх быў і галоўны аграном ААТ “Новае жыццё” Міхаіл Канановіч.
Ён узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”. Міхаіл Міхайлавіч унёс і ўносіць значны ўклад у развіццё вытворчасці гаспадаркі і раёна, у павышэнне ўраджайнай сілы гектара. Галоўным тэхнолагам зямлі ў “Новым жыцці” ён з’яўляецца 9 гадоў, дагэтуль адпрацаваўшы тут жа 8 гадоў аграномам-насенняводам. У 2014 годзе стаў пераможцам абласнога спаборніцтва сярод галоўных аграномаў, яму было прысвоена званне “Чалавек года Міншчыны-2014”.