Жыхар гарадскога пасёлка Станіслаў Станіслававіч Чарвінскі — равеснік газеты «Кліч Радзімы». 21.by

Жыхар гарадскога пасёлка Станіслаў Станіслававіч Чарвінскі — равеснік газеты «Кліч Радзімы»

05.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_5308 (Копировать)

Так выказаўся ў час нашай сустрэчы жыхар гарадскога пасёлка Станіслаў Станіслававіч Чарвінскі. Нагодай для гутаркі з гэтым чалавекам стаў той факт, што мы, калектыў супрацоўнікаў рэдакцыі газеты, вырашылі адшукаць у Шаркаўшчыне або ў раёне чалавека, які нарадзіўся 5 снежня 1944 года ў дзень, калі выйшаў першы нумар нашай газеты. На вялікі жаль, менавіта ў гэты дзень па інфармацыі, узятай з афіцыйных крыніц, не знайшлося ніводнага шаркаўчаніна. Тым не менш, ёсць мноства нашых землякоў, якія нарадзіліся ў год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з’яўляюцца равеснікамі “Кліч Радзімы”. Адзін з іх — шаркаўчанін Станіслаў Станіслававіч Чарвінскі, які 8 кастрычніка      адзначыў сваё 75-годдзе.

— Нарадзіўся я ў вёсцы Забор’е, — расказвае нам Станіслаў Станіслававіч, — закончыў Каўшэлеўскую сямігодку і адразу пайшоў працаваць у тагачасны калгас імя Чапаева прычэпшчыкам. Прага да тэхнікі прывяла мяне на вучобу ў Пастаўскае рамеснае вучылішча, дзе я атрымаў пасведчанне трактарыста-машыніста. Вярнуўшыся, мяне зноў чакала калгасная праца ў якасці вадзіцеля грузавога аўтамабіля ГАЗ-93, шчыраваў таксама і на камбайне СК-3. Падчас праходжання тэрміновай службы пасябраваў са шматлікімі равеснікамі, сярод іх быў і будучы карэспандэнт газеты “Кліч Радзімы” Віктар Мацук. Дарэчы, зносіны з ім я падтрымліваў з гэтым чалавекам да завяршэння яго зямнога шляху.

Большую частку свайго працоўнага жыцця, а гэта 35 год, я прысвяціў працы ў дарожна-будаўнічым упраўленні №26. Закончыўшы Шаркаўшчынскую вячэрнюю школу, завочна атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю ў Гомельскім дарожна-будаўнічым тэхнікуме. Трэба праўду сказаць, што ў набыцці мною адукацыі вялікую ролю адыграла спадарожніца жыцця Ядзвіга Баляславаўна, за што я ёй вельмі ўдзячны.

Памятаю, як пасля працы, камандзіровак, вярнуўшыся дамоў, за вячэрай разам з жонкай абмяркоўвалі апошнія навіны. Заўсёды выпісвалі раённую газету, з якой даведваліся пра падзеі ў Шаркаўшчыне, за межамі раёна і вобласці. Вось і цяпер, калі Ядзвіга Баляславаўна па тых або іншых справах вяртаецца з цэнтра пасёлка дадому, я заўсёды пытаюся, ці паклаў паштальён у скрыню свежы нумар “Кліч Радзімы”. Асабліва нам падабаюцца матэрыялы, у якіх расказваецца пра дасягненні нашага рэгіёну, пра перадавікоў вытворчасці, сацыяльнай сферы, ветэранаў працы. Свае матэрыялы карэспандэнты падаюць у такой форме, каб чытач, узяўшы ў рукі газету, не проста перагарнуў яе старонкі, а спыніў сваю ўвагу на кожным артыкуле.

Віншую ўвесь калектыў рэдакцыі раённай газеты “Кліч Радзімы” з адметнай датай — 75-годдзем з дня выхаду першага нумара! Няхай вашы матэрыялы, якія даносіце праз газету, знаходзяць станоўчы водгук у кожнага чытача. Заўсёды сейце разумнае, добрае, вечнае ў сэрцах і душах людзей!

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика