У рамках праекта «Зямля пад белымі крыламі» да 105-годдзя Язэпа Семяжона Пліская сельская бібліятэка правяла краязнаўчае знаёмства «Перакладчык, пісьменнік, крытык».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 7-га класа Пліскай школы. Яны даведаліся пра біяграфію і творчую дзейнасць нашага знакамітага земляка. Увазе дзяцей была прадстаўлена кніга Мікалая Гусоўскага «Песня пра зубра», якую пераклаў Язэп Семяжон.
Дзеці ўважліва праглядзелі кнігу, пачыталі (на фота). Ім распавялі пра Заслужанага дзеяча культуры Беларускай ССР, паэта і перакладчыка, літаратураведа, педагога Язэпа Семяжона.
У канцы мерапрыемства ўдзельнікі выказалі думку, што Смалявіччына багата на славутых людзей. Яны былі ўдзячны за знаёмства са славутым земляком, іх веды папоўніліся цікавай і карыснай інфармацыяй.
Кар. “КС”.