Цікавае навучанне! У яслях-саду № 4 г. Ганцавічы адбыўся лялечны спектакль «Рэпка на новы лад». 21.by

Цікавае навучанне! У яслях-саду № 4 г. Ганцавічы адбыўся лялечны спектакль «Рэпка на новы лад»

16.12.2019 16:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лялечны тэатр! Пачуўшы гэтыя словы, у вачах дзяцей загараюцца радасныя іскрынкі, чуецца вясёлы смех, а маленькія сэрцы перапаўняюцца прадчуваннем цуду. Гэта адно з самых любімых відовішчаў дзяцей дашкольнага ўзросту. Яно прыцягвае сваёй яркасцю, маляўнічасцю, дынамікай. Тут дзеці бачаць знаёмыя і блізкія цацкі: мішку, зайку, вожыка і іншых – толькі яны ажылі, заварушыліся, загаварылі і сталі яшчэ больш прывабней і цікавей. Героі спектакля здзяйсняюць цуды: весяляць, навучаюць, развіваюць творчыя здольнасці дашкольнікаў, карэктуюць іх паводзіны. Лялечны тэатр нікога не можа пакінуць абыякавым — будзь гэта малы ці дарослы.


Вялікую радасць сустрэчы з казкай, дзецям дастаўляюць педагогі ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы». Раз у квартал музычная зала дзіцячага садка ператвараецца ў залу для гледачоў лялечнага тэатра. Не выключэннем стаў зімні дзень 12 снежня 2019 года, беларускамоўны дзень.

У музычным зале рабят сабрала казачніца Глаша (Натталля Кляўчэня) на прагляд лялечнага спектакля «Рэпка на новы лад».


Дзеці, як зачараваныя ня зводзілі вачэй з герояў-лялек, а за шырмай персанажаў агучвалі на розныя галасы педагогі дзіцячага садка: Людміла Цішчанка, Юлія Рабцэвіч, Лілія Кнурэнка, Ніна Жыгун, Святлана Васілевіч, Вераніка Бухал, Вольга Заяц, Ірына Плакса.


Лялечны спектакль, які праходзіў на беларускай мове, атрымаўся павучальным, маляўнічым і цікавым. Дзеці з задавальненнем праглядзелі казку, былі актыўныя ў гульнях са казачніцай Глашай і, вядома, шчыра суперажывалі героям.

Выхаванцы доўга апладзіравалі артыстам, а пасля вярнуліся ў групы з выдатным настроем!

Музычны кіраўнік, Наталля Кляўчэня.

(Visited 8 times, 8 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лялечны тэатр! Пачуўшы гэтыя словы, у вачах дзяцей загараюцца радасныя іскрынкі, чуецца вясёлы смех, а маленькія сэрцы перапаўняюцца прадчуваннем цуду.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика