Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь да 27 снежня 2019 года прымае заяўкі на ўдзел у I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме Беларусі ў рамках Года малой радзімы.
Арганізатарамі форума з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларускі фонд культуры пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Выдавецкага дома “Звязда”.
Форум будзе праходзіць у лютым 2020 года на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Да яго ўдзелу запрашаюцца краязнаўцы, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы ўстаноў агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, наведвальнікі ўстаноў дадатковай адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і інш.
У межах форума плануецца падведзенне вынікаў конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017 – 2019 гг., правядзенне прэзентацыі найбольш цікавых краязнаўчых праектаў, выставы гісторыка-краязнаўчай літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выданняў краязнаўцаў. Запланавана выданне зборніка дакладаў. Кожны ўдзельнік форума атрымае сертыфікат.
Тэксты дакладаў і заяўкі ўдзельнікаў, а таксама заяўкі на ўдзел у конкурсе на лепшае краязнаўчае выданне неабходна направіць да 27 снежня 2019 г. на электронны адрас:
Палажэнне размешчана на сайце музея па спасылцы:
Кантактная асоба: загадчык навукова-метадычнага аддзела Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Юшкевіч Юлія Валер’еўна 8(017) 328-63-72.
Падрыхтавала Галіна ГОРБАЧ