Сёння інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Дзмітрыем Міхайлавічам Ламака сустрэлася з жыхарамі аг. Васюкі. 21.by

Сёння інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Дзмітрыем Міхайлавічам Ламака сустрэлася з жыхарамі аг. Васюкі

17.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_6600 (Копировать)

17 снежня інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з кіраўніком раёна Дзмітрыем Міхайлавічам Ламака сустрэлася з жыхарамі аграгарадска Васюкі ў актавай зале Станіславоўскага сельвыканкама. Тэмай сумеснай гутаркі стала “Традыцыі суверэннай Беларусі”.

— Амаль 30 год Рэспубліка Беларусь існуе на палітычнай карце свету, — адзначыў Дзмітрый Міхайлавіч. — За гэты час наша краіна склалася як суверэнная і незалежная дзяржава, якой удалося не толькі зберагчы старыя традыцыі, але і закласці новыя. Да іх ліку можна аднесці правядзенне такіх знакавых мерапрыемстваў як Усебеларускі народны сход, агульнанацыянальную патрыятычную акцыю “Беларусь памятае”, міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, свята “Купалле”, дабрачынную акцыю “Нашы дзеці”, ушанаванне працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, уручэнне прэмій “За духоўнае адраджэнне”, Калядны міжнародны турнір аматараў хакея, рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі і многія іншыя.

За няпоўныя тры дзясяткі год гэтыя звычаі сталі арганічнай часткай нашага беларускага грамадства. У іх нашы дасягненні і лепшыя якасці беларусаў: спачуванне і дабразычлівасць, высакароднасць і гатоўнасць падзяліцца ўсім, што маем, справядлівасць і любоў да працы, талерантнасць.

Цяпер асабліва важна не страціць час, не згубіць нашу духоўную сутнасць. Першачарговая роля ў гэтым, безумоўна, належыць культуры, мастацтву, рэлігіі. Іх уплыў на свядомасць чалавека вельмі высокая. Менавіта гэтыя сферы фарміруюць тыя вобразы і ідэалы, на якія многія арыентуюцца і прымаюць іх як эталон.

У завяршэнні сустрэчы прысутныя задавалі пытанні па тэме сацыяльна-эканамічнага развіцця Шаркаўшчынскага раёна, закраналі пытанні аховы здароўя, добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў і стану пакрыцця гравійных дарог у вёсках сельсавета. Дзмітрый Міхайлавіч адказаў на кожнае з узнятых пытанняў, паабяцаў прывесці ў належны стан дарожнае пакрыццё вуліцы Набярэжнай у аграгарадку Васюкі, як толькі дазволяць умовы надвор’я.

Сяргей РАЙЧОНАК.  IMG_6602 (Копировать) IMG_6603 (Копировать) IMG_6606 (Копировать) IMG_6607 (Копировать) IMG_6600 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика