Рэгіянальны этап Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2020” прайшоў у Нясвіжы. 21.by

Рэгіянальны этап Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2020” прайшоў у Нясвіжы

18.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У канцы мінулага тыдня ў гарадскім маладзёжным цэнтры прайшоў рэгіянальны этап Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2020”.

У ім прынялі ўдзел вядучы спецыяліст па харэаграфіі Нясвіжскага раённага цэнтра культуры Ульяна Судзенка, кіраўнік харавога калектыву, арганізатар культурна-адпачынкавай дзейнасці РЦК Валерыя Аніфер, навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Анастасія Герасімовіч, Сабіна Панько, Ксенія Барадзіна і Ангеліна Крук, педагог замежнай мовы, педагог дадатковай адукацыі і педагог-арганізатар Грыцкевіцкага КПК д/с-СШ Ангеліна Сплендер, карэспандэнт газеты «Нясвіжскія навіны» Неаніла Любанец.



Першым этапам кастынгу стала дэфіле ў адзенні, якое падкрэслівае фігуру дзяўчат, і на абцасах. Быў дапусцімы лёгкі макіяж, закліканы ствараць ўражанне ненафарбаванага твару, прыгожая, дагледжаная прычоска і мініяцюрныя ўпрыгажэнні, каб надаць вобразу натуральнасць і жаноцкасць.


Затым удзельніцы прадэманстравалі свае здольнасці ў інтэлектуальным этапе конкурсу, падчас якога кожнай з іх было неабходна хутка зрэагаваць і даць змястоўныя адказы на пытанні журы.


Навошта патрэбныя конкурсы прыгажосці? Якія тры твае бліжэйшыя мэты? Што ты робіш, каб быць прыгожай? Як ты ўяўляеш сабе сваю будучую работу? Кім ты бачыш сябе ў будучыні і чым плануеш займацца? Які горад Беларусі ты парэкамендавала б для падарожжа замежным турыстам і чаму? Твая апошняя прачытаная кніга і чаму абраны менавіта такі аўтар? Калі б табе надарылася магчымасць узначаліць буйны праект і на яго вылучылася вялікае фінансаванне, які б гэта быў праект і на што ён быў бы накіраваны? На ўсе гэтыя цікавыя пытанні дзяўчаты далі змястоўныя, арыгінальныя адказы, якія паказалі, што ў кастынгу ўдзельнічаюць не проста прыгажуні, але яшчэ і разумніцы.

 


Заключным этапам конкурсу быў выхад у кактэйльных сукенках, падчас якога ўдзельніцы паказалі свой густ і разуменне прыгожых строяў для ўрачыстага мерапрыемства.

У выніку журы пад старшынствам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандра Кругліка вызначыла тры фіналісткі раённага адборачнага этапу, якія прымуць удзел у паўфінале конкурсу.


Імі сталі Неаніла Любанец, Ангеліна Сплендэр и Ангеліна Крук

Паўфінал адбудзецца 21 сакавіка на базе Нацыянальнай школы прыгажосці. Фінал нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь” пройдзе ў маі 2020 года ў Мінску.

Пажадаем поспеху нашым зямлячкам!


“НН”.

Для даведкі: за ўсю гісторыю правядзення конкурсу, а ў 2020 годзе ён пройдзе ўжо дванаццаты раз, мінчанкі заваёўвалі карону толькі двойчы. Дзяўчаты з рэгіянальных і абласных гарадоў перамагалі дзевяць разоў. У лідэрах — Гродзенская вобласць. Прыгажуні з гэтага рэгіёну ўдастойваліся галоўнага прыза тройчы, у прадстаўніц Брэсцкай, Магілёўскай, Віцебскай вобласці — па дзве перамогі ў конкурсе.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы мінулага тыдня ў гарадскім маладзёжным цэнтры прайшоў рэгіянальны этап Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2020”. У ім прынялі ўдзел
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика