День подписчика провел «Лепельскі край». 21.by

День подписчика провел «Лепельскі край»

20.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_3907
Менавіта з такіх слоў пачалі сустрэчу з наведвальнікамі Лепельскага ўчастка паштовай сувязі работнікі рэдакцыі раённай газеты “Лепельскі край” у час правядзення Дня падпісчыка.

Для таго, каб падарыць людзям радасць і святочны настрой, работнікі газеты пераапрануліся ў казачных герояў. Галоўны рэдактар раённай газеты Святлана Вазняк расказала чытачам пра дзейнасць выдання, шматлікія рубрыкі і тэматычныя старонкі, якія атрымалі папулярнасць сярод падпісчыкаў. Для таго, каб аформіць падпіску на раённую газету, не трэба было стаяць у доўгай чарзе, а можна было гэта зрабіць прама ў паштальёна.
img_3918
Вельмі прыемна, што многія сярод наведвальнікаў актыўна падыходзілі да нас і афармлялі падпіску на наступны год. У адрас кожнага з іх гучалі шчырыя апладысменты. Для дарагіх падпісчыкаў былі падрыхтаваны памятныя прызы, і з кожным было зроблена фота на памяць. Да таго ж мы раскажам пра нашых чытачоў на старонках газеты. Самая ж галоўная ўзнагарода для стваральнікаў газеты — гэта шчырыя пажаданні, якія выказвалі падпісчыкі. Вялікі дзякуй, нашы дарагія, за вашу цёплую падтрымку, прызнанне і давер.
img_3920
img_3926
img_3922
img_3925
Мы ж у сваю чаргу зробім усё магчымае, каб “Лепельскі край” быў папулярны і жаданы ў кожным доме і кожнай сям’і.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта з такіх слоў пачалі сустрэчу з наведвальнікамі Лепельскага ўчастка паштовай сувязі работнікі рэдакцыі раённай газеты “Лепельскі край” у час
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика