Са святам Божага Нараджэння!
25.12.2019
—
Разное
|
«Будзем жа святкаваць без раскошаў, па-Божаму; не пасвецку, але як тое, што па-над светам; не нашае свята, а свята Таго, Хто стаў нашым, а лепш жа сказаць — свята нашага Уладара; не свята немачы, а свята аздараўлення; не свята стварэння, а свята аднаўлення». (св. Грыгорый Назіянскі, Слова 38 на Божае Нараджэнне). Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі! Святу Божага Нараджэння папярэднічае Адвэнт — перыяд чакання. А мы ведаем, што вялікія і каштоўныя рэчы нярэдка настаюць праз доўгі час, перыяд устрымання і падрыхтоўкі. Дзве тысячы гадоў таму Усемагутны Бог прыйшоў на зямлю ў пакоры і беднасці як маленькае бездапаможнае немаўлятка, якое нарадзілася ў стайні. Такім простым было першае Божае Нараджэнне. Ці магчыма перажыць свята Божага Нараджэння ў аўтэнтычнай радасці, не памятаючы пра Дзіцятка, якое нарадзілася для нас? Як жа важна аднавіць стайню нашага сэрца, каб падрыхтавацца да прыйсця Немаўляці-Караля. Святкаванне нараджэння Хрыста з’яўляецца пачаткам для кожнага з нас — магчымасцю аднавіць нашае жыццё нанова, стаць ізноў нібы маленькімі дзецьмі, нанова адкрыць цнатлівасць і дабрыню, уменне здзіўляцца і радавацца, давяраць і любіць. Жадаю вам Божай дапамогі ва ўсіх добрых справах і добрых пачынаннях, здароўя, спакою, шчасця і дабрабыту. Няхай промні Бэтлеемскай зоркі азораць душу святлом праўды, веры, надзеі і любові, а сэрца напоўняць моцаю, міласэрнасцю і добразычлівасцю. Няхай надыходзячы Новы 2020 год будзе для вас шчодрым і благаслаўлёным! Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Біскупскі Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Будзем жа святкаваць без раскошаў, па-Божаму; не пасвецку, але як тое, што па-над светам; не нашае свята, а свята Таго, Хто стаў нашым, а лепш жа сказаць — свята...
|
|