В Замошье будет теннисный корт и пляж, а в Боярщине появилась остановка безопасности. Вести из сельских советов Ушаччины
27.12.2019
—
Разное
|
Зона адпачынку ў скверы аграгарадка Арэхаўна папоўніцца новымі турнікамі, лесвіцамі. Спартыўныя аб’екты на суму 800 рублёў закуплены Сарочынскім сельвыканкамам за сродкі самаабкладання і будуць устаноўлены вясной. Гэта месца масавага адпачынку штогод прырастае новымі малымі формамі. Узнімае настрой… і не толькі Аўтобусны прыпынак вёскі Баяршчына стаў трэцім аб’ектам, дзе Кубліцкі сельвыканкам прапагандуе бяспечныя паводзіны ў быце. На сцяне крытага павільёна малюнак, які папярэджвае пра недапушчальнасць выпальвання сухой расліннасці. У чаканні аўтобуса ён не толькі ўзніме пасажырам настрой яркай расфарбоўкай, але і прымусіць задумацца над актуальнай для сельскай мясцовасці тэмы. Размалёўвала прыпынак жыхарка гарпасёлка Ганна Бабянок, спонсарам жа работ па ўсіх трох аб’ектах выступілі раённыя энергагазінспекцыя, аддзел па надзвычайных сітуацыях і ДРБУ-105. Будзе пляж, пляцоўкі, корт Дачнікі вёскі Замошша ІІ ініцыявалі будаўніцтва зон адпачынку для агульнага карыстання. Згодна праекта, які заказваў Ушацкі сельвыканкам, у вёсцы будзе пляж, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі і нават тэнісны корт. Меліяратары раёна ўжо зрабіла планіроўку, а ўсе работы мяркуюць закончыць да пачатку дачнага сезона. Сродкі на зоны адпачынку і спартыўныя аб’екты выдзяляюць дачнікі, якія ўжо выдаткавалі 5 тысяч для будаўніцтва гравійнай дарогі да сваіх катэджаў, што стаяць на беразе возера Вязна. Пасвятлелі могілкі Самыя распаўсюджаныя звароты вяскоўцаў звязаны з выдаленнем аварыйных дрэў, у прыватнасці на могілках. Паступаюць такія і да старшыні Ушацкага сельвыканкама Міхаіла Пятровіча Хоміча, які арганізаваў работы і цяпер пагрозы помнікам не паўстае на месцах пахавання ў Заазер’і Угрынках і на двух – у Глыбачцы. Аднавілі помнік ветэрану Былы камандзір другой партызанскай брыгады імя Панамарэнкі Міхаіл Іванавіч Дзьячкоў памёр у 1962 годзе. А паколькі ніхто з родных ветэрана не жыве не толькі ў аграгарадку Глыбачка, але і ў нашым раёне, старшыня сельсавета В.В.Шаршнёў ініцыяваў годную справу па замене старога помніка. Супрацоўнікі музея народнай славы імя У.Е.Лабанка адшукалі ў архівах фотаздымак партызана, а Віктар Віктаравіч заказаў новы гранітны абеліск, які яму дапамаглі ўстанавіць работнік сельскага Дома культуры Аляксандр Васільевіч Яршоў і пенсіянер Аляксандр Паўлавіч Мядзюшка. Лепшыя ў добраўпарадкаванні Вяркудскі сельвыканкам падвёў вынікі конкурсу добраўпарадкавання. Лепшым ветэранскім падворкам прызнана сядзіба Ніны Аляксандраўны Каваленкі з вёскі Горы 1, якая даглядае вялікую тэрыторыю і змагаецца з распаўсюджваннем баршчэўніку. Сярод працуючых вяскоўцаў пераможцамі стала сям’я Анатоля Іванавіча і Наталлі Анатольеўны Шарамет з Дубраўкі. На апошняй сесіі сельскага Савета ім будуць уручаны дыпломы і каштоўныя падарункі. Пачысцелі Адворня і Мосар У Сарочынскім сельсавеце перавыканалі план па зносе старых і пустуючых дамоў – замест двух не засталося следу ад шасці. Атрымалася гэта ў прыватнасці дзякуючы таму, што палову пабудоў разабралі грамадзяне, а яшчэ тры і два фундаменты ўбірала фірма “Меналайн”. У выніку праведзеных работ папрыгажэлі вёскі Мосар, Пятніцы, Адворня. Дзве прыгожыя альтанкі ўстанавіў сельвыканкам у аграгарадку Вялікія Дольцы ў скверы побач з клубам, а таксама ля саджалкі. Драўляныя, вырабленыя прамкамбінатам, яны зверху накрыты металапрофілем. Перавезці і ўсталяваць малыя архітэктурныя формы сельвыканкаму дапамагло КУСГП “Вялікадолецкае”. Падрыхтавала Вольга КАРАЛЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зона адпачынку ў скверы аграгарадка Арэхаўна папоўніцца новымі турнікамі, лесвіцамі. Спартыўныя аб’екты на суму 800 рублёў закуплены Сарочынскім сельвыканкамам... |
|