Снежнае надвор'е захаваецца на выходных. 21.by

Снежнае надвор'е захаваецца на выходных

27.12.2019 15:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

28 снежня ў Беларусі прагназуецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Часам чакаюцца ападкі — снег, мокры снег, уначы па паўднёвым усходзе — з дажджом. Месцамі прагназуюць наліпанне мокрага снегу, на асобных участках дарог — галалёдзіцу. Вецер будзе паўночны парывісты, уначы і зранку месцамі — моцны парывісты. 

Тэмпература паветра на працягу сутак прагназуецца ад -4 да +2.

У нядзелю, 29 снежня, будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы і зранку месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы снег, удзень будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, удзень з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны. 

Уначы прагназуецца 2-8 марозу, пры праясненнях — да 9-11 ніжэй за нуль. Удзень чакаецца -1...-6.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 28 снежня ў Беларусі прагназуецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.  Часам чакаюцца ападкі — снег, мокры снег, уначы па паўднёвым усходзе — з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика