Юные сенненцы приняли участие в конкурсе на лучшую кормушку. 21.by

Юные сенненцы приняли участие в конкурсе на лучшую кормушку

27.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У конкурсе, дзе выбіралі лепшую кармушку, было прадстаўлена звыш 40 работ, вырабленых дзецьмі рознага ўзросту.


 Конкурс мае вялікую выхаваўчую функцыю. Ён не толькі вучыць беражліва адносіцца да прыроды, але і далучае да працы. Уцягвае дзяцей і бацькоў у сумесную дзейнасць, дзе юныя майстры маюць магчымасць прымяніць свае навыкі. А на этапе афармлення вырабу  праявіць сваю творчую індывідуальнасць, фантазію.

 

Пры стварэнні сталовак для птушак юныя сенненцы выкарыстоўвалі не толькі звыклую драўніну, у ход ішлі пластык, шкло, металічныя пласціны. Адказна аднесліся дзеці і да афармлення сваіх вырабаў – размалёўвалі іх фарбамі, аздаблялі пацеркамі, прыродным матэрыялам (шышкамі, лісцем, галінкамі ёлкі і інш.). Былі кармушкі ў выглядзе прасторнай альтанкі, грыба, доміка з акном. А былі і больш крэатыўныя. Чаго вартая кармушка ў выглядзе трохпавярхоўкі альбо лядовай арэны.


 Шмат работ было прадастаўлена выхаванцамі ясляў-сада №2 райцэнтра. Зразумела, дзеці працавалі разам з бацькамі. Цікавыя кармушкі змайстравалі сем’і Сакалоўскіх, Дземяшкевічаў, Гарыні, Шыянавых, Гарбачовых, Фёдаравых. Шасцігадовы Данііл Белавус працаваў разам з дзядулем Сяргеем Іванавічам. Калектыўныя работы прадаставілі вучні Багушэўскай санаторнай школы-інтэрната, а таксама Ходцаўскай, Яноўскай, Студзёнкаўскай устаноў адукацыі. Працавалі дзеці і індывідуальна. Кармушкі Цімафея Мінічука, Сафіі Сазанавай, Аляксандры Броўка (СШ №2), Арцёма Кацара, Вадзіма Васілёнка, Яўгена Гарбачова (Багданаўская ДСПШ) і іншых навучэнцаў ужо ўстаноўлены ў школьных дварах.


 Конкурс праходзіў упершыню. Арганізатары, а імі выступілі раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Цэнтрам дзяцей і моладзі, не чакалі, што юныя сенненцы праявяць такую цікавасць да яго. “Усе работы па-свойму арыгінальныя, — адзначае Марына Наваковіч, начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. – Таму прынята рашэнне на гэты раз заахвоціць усіх. У наступным годзе мы размяжуем удзел навучэнцаў школ і выхаванцаў дашкольных устаноў адукацыі. Правядзём выставы работ, пры ацэнцы будзем улічваць меркаванні жыхароў Сенненшчыны”.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота прадастаўлена раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакальнага асяроддзя.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У конкурсе, дзе выбіралі лепшую кармушку, было прадстаўлена звыш 40 работ, вырабленых дзецьмі рознага ўзросту.  Конкурс мае вялікую выхаваўчую функцыю. Ён не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика