Дзядоў Марозаў многа не бывае! Паглядзіце, чым здзіўлялі на плошчы ў Шчучыне самыя крэатыўныя навагоднія пары раёна. 21.by

Дзядоў Марозаў многа не бывае! Паглядзіце, чым здзіўлялі на плошчы ў Шчучыне самыя крэатыўныя навагоднія пары раёна

28.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Традыцыйны конкурс на лепшага Дзеда Мароза і Снягурачку сабраў ля галоўнай елкі раёна дзятву і дарослых. Канкурсанты з другой гарадской школы і гімназіі, Жалудоцкага, Ракавіцкага і Першамайскага Дамоў культуры стараліся развесяліць народ, прыгатавалі мноства гульняў і пачастункаў, запрашалі разам спяваць, танчыць, вадзіць карагоды. Стараліся ўсе, але самымі крэатыўнымі былі першамайцы. Менавіта ім была прысуджана не толькі перамога ў конкурсе, але і дастаўся прыз сімпатый публікі.







На другім месцы -- Дзед Мароз і Снягурачка з СШ №2 г. Шчучына. А замыкае тройку крэатыўных лідараў артыстычная і абаяльная пара навагодніх персанажаў з Жалудоцкага ДК.








Старшыня журы -- першы сакратар РК БРСМ Вікторыя Даўгашэя -- уручыла пераможцам прызы. Удзельнікі конкурсу ўдастоены таксама і грамат аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйны конкурс на лепшага Дзеда Мароза і Снягурачку сабраў ля галоўнай елкі раёна дзятву і дарослых. Канкурсанты з другой гарадской школы і гімназіі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика