Последний в 2019 году единый день информирования был посвящен традициям, которые появились в стране за годы существования суверенной Беларуси. 21.by

Последний в 2019 году единый день информирования был посвящен традициям, которые появились в стране за годы существования суверенной Беларуси

31.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошні ў 2019 годзе адзіны дзень інфармавання быў прысвечаны традыцыям, якія з’явіліся ў краіне за гады існавання суверэннай Беларусі. Ён прайшоў фактычна ва ўсіх арганізацыях раёна. А інфармацыйна-прапагандысцкія групы Сенненскага райвыканкама пабывалі ў васьмі, у тым ліку, у ААТ «Студзёнка».


За кароткі ў гістарычным плане прамежак часу маладой краіне ўдалося захаваць мір і стабільнасць у грамадстве, выпрацаваць формы ўзаемадзеяння са знешнім светам, сфарміраваць свае ўнікальныя звычаі ў сацыяльнай, палітычнай і духоўнай сферах.

 — У іх ліку Усебеларускі народны сход, агульнанацыянальная патрыятычная акцыя «Беларусь помніць», міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», свята «Купалле», кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі», Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі. У гэтыя дні ў Беларусі праходзіць дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», вось-вось распачнецца Калядны міжнародны турнір аматараў хакея, — нагадала Сняжана Мяцеліца, галоўны ўрач РЦГЭ, якая інфармавала работнікаў сельгасарганізацыі па тэме адзінага дня інфармавання.

 Нагадаем, акцыя «Нашы дзеці» ў Беларусі праходзіць у 24 раз, і стартавала яна па ініцыятыве кіраўніка краіны, каб звярнуць увагу грамадства на праблемы дзяцей, у першую чаргу сірот, якія знаходзяцца ў інтэрнатных установах. Сёлета акцэнт будзе зроблены на шматдзетныя сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці-сіроты. Завершыцца акцыя ў Палацы Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта. Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта таксама мае не толькі спартыўна-забаўляльны характар. Члены каманд з многіх краін свету, што складзены з вядомых некалі хакеістаў, знаных у іншых сферах асоб, таксама падключаюцца да акцыі «Нашы дзеці», каб выступіць у якасці добрых казачных чараўнікоў.

 Зразумела, за любым чараўніцтвам стаіць вялікая праца, рэальныя дзеянні, што добра ўсведамляюць у нашай краіне. Менавіта таму ў звароце да ўдзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу заяўлена: «Чалавек, яго ініцыятыва, талент і прадпрымальнасць павінны стаць галоўнай рухальнай сілай развіцця краіны».

 Члены інфармацыйных груп расказалі аб зменах, якія адбыліся за апошнія гады на Сенненшчыне. У прыватнасці, галоўны ўрач Сенненскай ЦРБ Андрэй Какойчанка праінфармаваў работнікаў ААТ «Студзёнка» аб зменах, што адбыліся ў галоўнай установе медыцыны раёна і перспектывах развіцця медыцынскай сферы на Сенненшчыне, адказаў на пытанні, што з’явіліся пасля яго выступлення.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошні ў 2019 годзе адзіны дзень інфармавання быў прысвечаны традыцыям, якія з’явіліся ў краіне за гады існавання суверэннай Беларусі. Ён прайшоў фактычна ва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика