Жыццёвы баланс Галіны Васевіч
05.01.2020
—
Разное
|
У сярэдзіне студзеня Шчучынскі раён адзначыць 80-гадовы юбілей. Знакавая дата – выдатная нагода сказаць добрае слова пра людзей, якія аддалі шмат сіл, ведаў і здольнасцей для развіцця рэгіёна, яго эканамічнай стабільнасці, сацыяльнага камфорту і культурнага росквіту. З іх ліку і Галіна Васільеўна Васевіч. Амаль 40 год, з 1970-га па 2009-ы, яна працавала ў фінансавым аддзеле райвыканкама, дзе і завяршыла прафесійны шлях на пасадзе намесніка начальніка. Двойчы выдатніца Дзяўчынка з Аленкаўцаў Галя Субач не марыла стаць фінансістам. Магла ісці ў любую прафесію: гуманітарныя і дакладныя прадметы даваліся аднолькава добра. Скончыла Скрыбаўскую (на той час Гардзееўскую) школу з залатым медалём і падала дакументы ў фінансавы тэхнікум. “Медалістаў бралі туды без экзаменаў, – тлумачыць яна сёння свой крок. – І, лічу, патрапіла куды трэба”. Здольная навучэнка выйшла са сцен тэхнікума з глыбокімі ведамі і дыпломам з адзнакай. Размеркавалася ў Шчучын, эканамістам у фінансавы аддзел. Адразу ж паступіла на “завочку” ў даволі прэстыжны “наргас”. І тут яе чакаў поспех: усе выпускныя экзамены студэнтка Васевіч (на той момант была ўжо замужам) здала на выдатна! “А магла стаць добрым адвакатам, бо па характары абаронца, – усміхаецца субяседніца. – Але ніколі не шкадавала, што выбрала менавіта фінансавую сферу”. Каб фінансы не спявалі рамансы
– У той час асобна падатковай службы ў раёне не было, – прыгадвае 1970-ы год, калі прыступіла да працы, Галіна Васільеўна. – Фінансавы аддзел кантраляваў і даходную частку бюджэту – колькі заплацілі падаткаў і збораў прадпрыемствы, установы і арганізацыі, і расходную – працэс іх фінансавання, найперш той жа камунальнай гаспадаркі, аўтапарка, бальніц, школ і г.д. Паколькі Мінфін быў адзіным кантралюючым органам, то работы было праз край. У кабінеце не заседжваліся: суцэльныя праверкі, баланс, даналічэнне ў бюджэт... Толькі калгасаў было ў раёне з трыццаць, і прадпрыемстваў – не менш. Дабіраліся на аўтобусе, на спадарожным транспарце, а то і пехатой. А ў кожнай праверкі – свае тэрміны. Так, да 1 красавіка належала праверыць усе балансы і напісаць справаздачы… Кадры вырашаюць усё
Галіна Васільеўна з цеплынёй успамінае калектыў, які некалі прыняў яе ў свае рады, вучыў, падтрымліваў, апекаваў. Прафесія – сыну ў спадчыну
Дарэчы, некалі разам з дыпломам аб заканчэнні інстытута народнай гаспадаркі студэнтка Галіна Васевіч атрымала прапанову працаваць… у Міністэрстве фінансаў. Але прыняць яе не змагла, бо насіла пад сэрцам свайго першынца. І ўжо менавіта сын, калі вырас, выправіў гэту “несправядлівасць”. Аляксандр скончыў з залатым медалём школу, з чырвоным дыпломам (!) той жа, што і маці, прэстыжны БДЭУ, магістратуру і быў запрошаны на працу ў галоўнае фінансавае ведамства рэспублікі. Цяпер Аляксандр Вячаслававіч Васевіч – намеснік начальніка ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту Мінфіна. Здольны фінансіст таксама закончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дасканала валодае англійскай мовай. Галіна Васільеўна, безумоўна, ганарыцца сынам. Як, зрэшты, і малодшым Аляксеем, які жыве ў Шчучыне і паспяхова працуе спецыялістам па продажы на “РынаПластыку”. Не выключана, фінансістаў Васевічаў у будучым пабольшае – падрастаюць любімыя ўнукі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сярэдзіне студзеня Шчучынскі раён адзначыць 80-гадовы юбілей. Знакавая дата – выдатная нагода сказаць добрае слова пра людзей, якія аддалі шмат сіл, ведаў і...
|
|