Душэўны спеў “Каложскага Благавесту”. 21.by

Душэўны спеў “Каложскага Благавесту”

09.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сёння ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў адборачны тур ХІХ Міжнароднага фестывалю праваслаўных спеваў “Каложскі Благавест”. Больш за 20 калектываў Шчучынскага, Мастоўскага і Воранаўскага благачынняў імкнуліся данесці да сэрцаў слухачоў сакральны сэнс царкоўных спеваў.

Адкрыў свята і павіншаваў усіх з Ражством Хрыстовым благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцерняк. Цёпла вітала прысутных у зале старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк. Журы на чале з клірыкам Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна, членам Саюза кампазітараў Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” протаіерэем Андрэем Бандарэнка ацэньвала ўзровень выканаўчага майстэрства як царкоўных, так і свецкіх калектываў.




Конкурсную праграму адкрыў хор храма святога Архангела Міхаіла г. Шчучына. Уражвалі прыгожыя, чыстыя галасы выканаўцаў. Як заўжды, на высокім узроўні выступіў і наш народны ансамбль духоўных спеваў “Преображение”. Не маглі не ўсхваляваць шчырым, пранікнёным гучаннем спевы ансамбля храма Богаяўлення г. Шчучына, калектыва храма Ражства Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Ракавічы, многія іншыя выканаўцы.






-- Прыемна ў гэтыя светлыя калядныя дні ўслаўляць Усявышняга, адчуваць еднасць хрысціян, хараство нашых духоўных і культурных традыцый, -- падкрэслівалі ўдзельнікі і госці  свята.

У мерапрыемстве прымала ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Ганчарук.

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў адборачны тур ХІХ Міжнароднага фестывалю праваслаўных спеваў “Каложскі Благавест”....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика