Палякі затрымалі адну з найвялікшых партый кантрабанды беларускіх цыгарэт. 21.by

Палякі затрымалі адну з найвялікшых партый кантрабанды беларускіх цыгарэт

09.01.2020 19:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кантрабанда / twitter.com/KAS_GOV_PL

Польскія мытнікі затрымалі адну з найвялікшых партый кантрабанды беларускіх цыгарэт. Яе агульны кошт ацэньваецца на суму каля 1,5 млн еўра. Як інфармуюць польскія падаткавікі, кантрабандны груз выявілі на беларуска-польскай мяжы. З пункта пропуску "Казловічы" на польскі бок прыехаў грузавік. Яго вырашана было дасканала праверыць і з дапамогай сканера ўдалося знайсці кантрабанду — нелегальны тавар быў схаваны ў іншым грузе.

Са схованкі выцягнулі больш за 432 тысячы пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. У дачыненні кіроўцы, грамадзяніна Польшчы, распачалі крымінальную справу. Мужчына сваю віну не прызнае. Яго аўтамабіль і груз затрыманыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кантрабанда / twitter.com/KAS_GOV_PL Польскія мытнікі затрымалі адну з найвялікшых партый кантрабанды беларускіх цыгарэт. Яе агульны кошт ацэньваецца на суму каля 1,5 млн...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика