Грузавік са свіннямі перакуліўся ў Бабруйску па дарозе на мясакамбінат. 21.by

Грузавік са свіннямі перакуліўся ў Бабруйску па дарозе на мясакамбінат

16.01.2020 19:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Грузавік са свіннямі перакуліўся ў Бабруйску / komkur.info

Грузавік "Урал", які вёз 60 свіней на мясакамбінат, перакуліўся на ўездзе ў Бабруйск, піша мясцовае выданне "Коммерческий курьер". 

ДТЗ адбылося 16 студзеня каля 15:00. Свіней везлі з Мсціслаўскага раёна. Экспедытар прадпрыемства, які ехаў у кабіне грузавіка, распавёў, што на закругленні дарогі машына страціла кіраванне і перакулілася.
 
Паведамляецца, што пры здарэнні не пацярпелі ні людзі, ні жывёлы. "Толькі стрэс перажылі", — кажа экспедытар. Аднак праз гадзіну пасля аварыі свінні асвойталіся, і самыя спрытныя нават паспрабвалі вырвацца на волю. 

"Коммерческий курьер" піша, што гэта не першы выпадак, калі па дарозе на мясакамбінат адбываюцца здарэнні з жывёламі. У лістападзе 2018-га на вуліцы Бахарава збегла карова. Праўда, уцякачку тады хутка злавілі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грузавік са свіннямі перакуліўся ў Бабруйску / komkur.info Грузавік "Урал", які вёз 60 свіней на мясакамбінат, перакуліўся на ўездзе ў Бабруйск, піша мясцовае выданне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика