Як калядныя вяртэпы па Пінску прайшліся. Фотарэпартаж
20.01.2020
—
Разное
|
>
У мінулыя выхадныя па вуліцы Леніна крочыла каляднае шэсце з традыцыйнымі персанажамі: Казой, Мядзведзем і каляднікамі, якія неслі зорку і спявалі пад гармоннік песні.
Народнае гулянне «Ой, прайшлі калядкі…» сабрала калектывы дамоў культуры Піншчыны, якія дэманстравалі свае мясцовыя абрады ў «Калядным батле». Гэтае мерапрыемства стала ўжо традыцыйным і збірае нямала зацікаўленных гараджан. Цяпер сапраўдны калядны вяртэп не часта ўбачыш, хіба толькі дзеці з зоркай прыйдуць паспяваць. Увогуле, у Шчадрэц праходзяць бадай адны з самых вясёлых народных гулянняў, якія яшчэ захаваліся ў беларускіх вёсках. Немагчыма ўявіць шчадруючую працэсію без Казы і Мядзведзя. Вось і госці з раёну прывезлі сваіх персанажаў. На галоўнай плошчы горада разгарнулася сапраўднае свята: пасярод сцэны шчодры стол з пачастункамі, дзве гаспадыні ладна шчабечуць, і да іх завітваюць каляднікі. За звычаем каляднікі падыходзяць да дому ці да якой-небудзь кампаніі на вуліцы і гучна пяюць: «Добры вечар! Шчодры вечар!» А потым пярэстая працэсія пачынае выпрошваць у гаспадароў гасцінцы, жалячыся, што яны ішлі з такіх даляў, што ажно ў казы ногі забалелі. І ёй патрэбна падсілкавацца! А тут і Мядзведзь пачынае колы круціць, зарабляючы сабе на пачастункі. Сыходзяць каляднікі да іншай хаты толькі пасля таго, як праспяваюць песні і атрымаюць падарункі. Скупіцца на пачастункі было нядобрай справай. Існуе павер’е, што чым шчадрэй адарыць каляднікоў, тым больш удалым для гаспадароў будзе год. Прайшліся калядкі па Пінску, прынеслі весялосцяў на ўвесь 2020 год! Ірына ДЗЕНІСОВІЧ Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулыя выхадныя па вуліцы Леніна крочыла каляднае шэсце з традыцыйнымі персанажамі: Казой, Мядзведзем і каляднікамі, якія неслі зорку і спявалі пад гармоннік... |
|