Цёплае надвор'е захаваецца на гэтым тыдні
20.01.2020 15:46
—
Разное
|
БЕЛТА 21 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, Уначы істотных ападкаў на прагназуецца, а ўдзень месцамі, пераважна па поўначы краіны, пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах па поўдні чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе заходні ўмераны да парывістага, удзень месцамі моцны парывісты. Уначы сіноптыкі прагназуюць ад -3 да +3, удзень будзе 1-7 вышэй за нуль. У сераду, 22 студзеня, будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Часам прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні парывісты, уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі — моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ў дыяпазоне ад 0 да +5. 23 студзеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы ў асобных раёнах магчымы невялікі кароткачасовы снег, удзень будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні парывісты, уначы і зарнку месцамі моцны парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 0...-5, удзень чакаецца ад 2 градусаў марозу да 3 цяпла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА 21 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Уначы істотных ападкаў на прагназуецца, а ўдзень месцамі,...
|
|