Выхаванцы ясляў-сада № 4 накалядавалі цэлую торбачку пачастункаў. 21.by

Выхаванцы ясляў-сада № 4 накалядавалі цэлую торбачку пачастункаў

21.01.2020 10:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надышлі калядныя дзянькі –
Адзвінелі на катку канькі.
Вечарам ля кожнага двара
«Шчодрыкі» спявае дзетвара.
І спадае з неба белы пух,
Каб святлейшым стала ўсё наўкруг.
Дзякуй Богу, добры снег ідзе,
Шчодры вечар Каляду вядзе!


Са старажытных дзён прыйшло да нас свята нашых дзядуляў i бабуль – Калядкi. Калядоўшчыкi, ходзячы па дварах, спявалi велічальныя песні i шчадроўкi, у якіх зычылi дабрыні i шчасця, славілі гаспадароў, жадалі ім добрага здароўя, багатага ўраджаю. Лiчылася, як правядзеш калядныя навагоднiя святы, такiм увесь год будзе. У кожнай хаце з нецярпеннем чакалі прыходу калядоўшчыкаў. Людзі лічылі, што да каго яны зойдуць, той двор у новым годзе удачлівы будзе, з дастаткам і прыбыткам. За такія калядкі гаспадары частавалі калядоўшчыкаў пірагамі, булкамі, цукеркамі, дробнымі манетамі.



Так, на святочным тыдні ў ДУА «Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы» святкавалі Калядкі. Выхаванцы старэйшай групы № 2 (выхавальнік Швайко А.С, сумесна з музычным кіраўніком Жыгун Н.І.) падрыхтавалі для ўсіх вясёлае забаўляльнае выступленне. Дзеці-калядоўшчыкі ў прыбраных касцюмах з музычнымі інструментамі, песнямі і заклічкамi, а таксама з пажаданнямі багацця і шчасця смела хадзілі па групах і віншавалі ўсіх са святам, гуляючы ў народныя гульні.




Нашы выхаванцы атрымалі не толькі незабыўныя эмоцыі, але і змаглі дакрануцца да вытокаў культуры беларускага народа, яго традыцый. Свята Каляда не толькі прыносіць радасць нашым дзецям, але і дае магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.




Калядоўшчыкі атрымалі цэлую торбачку пачастункаў. Вясёлыя, шчаслівыя яны доўга дзяліліся адзін з адным ўражаннямі, успамінаючы выдатна праведзены дзень!

Каляда, каляда,
Хай абходзіць вас бяда.
І няхай на ваш парог
Прыйдзе радасць у Новы год!

Музычны кіраўнік ДУА “Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы” Ніна Іванаўна
Жыгун

(Visited 5 times, 5 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надышлі калядныя дзянькі –Адзвінелі на катку канькі.Вечарам ля кожнага двара«Шчодрыкі» спявае дзетвара.І спадае з неба белы пух,Каб святлейшым стала ўсё
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика