Узбек уцякаў з Беларусі ў Літву і спадзяваўся падмануць цеплавізар
23.01.2020 19:58
—
Разное
|
![]() Адзенне нелегала / pasienis.lt Літоўскія памежнікі ў раёне Друскенікаў затрымалі 37-гадовага грамадзяніна Узбекістана, які нелегальна прыйшоў з Беларусі. Як pasienis.lt, здарэнне адбылося ў сераду, 22 студзеня. Парушальніка заўважылі праз сістэму відэаназірання. Мужчына быў у адзенні ахоўнага колеру. На кантрольнай паласе ён адмыслова зрабіў сляды ў бок Беларусі. Але яго "канспірацыя" аказалася марнай. Памежнікі перакрылі дарогі і пачалі пошук нелегала з дапамогай службовага сабакі. Спачатку знайшлі адзенне — узбек пераапрануўся, каб у Літве не прыцягваць увагу да сябе. Пасля ў лесе затрымалі і замежніка. Яму пагражае штраф ці нават да двух гадоў зняволення. Літоўскія памежнікі здзіўляюцца: узбек спадзяваўся, што фольга зробіць яго нябачным для цеплавізараў. Ёй было падшытае яго адзенне, на галаве была шапка, зробленая з фольгі. Нелегалы на беларуска-літоўскай мяжы ўжо даўно не карыстаюцца такой "канспірацыяй". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзенне нелегала / pasienis.lt Літоўскія памежнікі ў раёне Друскенікаў затрымалі 37-гадовага грамадзяніна Узбекістана, які нелегальна прыйшоў з Беларусі. Як інфармуе... |
|