“На нівах і пашнях – працавітыя людзі …»: вучні Хатыніцкай школы сустрэліся з ветэранам працы Ірынай Танчынец. 21.by

“На нівах і пашнях – працавітыя людзі …»: вучні Хатыніцкай школы сустрэліся з ветэранам працы Ірынай Танчынец

28.01.2020 10:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Без працы няма ні талентаў, ні геніяў.

Дз.І.Мендзялееў

Чалавек працы  ўвесь час заслугоўвае таго, каб яго ўслаўлялі ў вершах, прозе і  песнях. Словы, прысвечаныя  такім людзям, ідуць ад  самага сэрца. 


Падчас сустрэчы з Ірынай Мікалаеўнай Танчынец

Многа таленавітых людзей праславілі ў розны час хатыніцкую зямлю. Гэта  вучоныя, паэты і  простыя  працаўнікі, якія,  дзякуючы сваім намаганням,  сталі Героямі працы , шаноўнымі жыхарамі нашай   вёскі. Галоўнае, што іх усіх  яднае, – гэта  вялікая праца.

Працоўная актыўнасць,  стараннасць, праца з жаданнем  і любоўю да  сваёй справы дазволілі многім нашым землякам,  дабіцца  высокіх  вынікаў.

У рамках адзінага дня інфармавання, які прайшоў 23 студзеня , вучні нашай школы сустрэліся з Ірынай Мікалаеўнай Танчынец. Жанчынай, жыццё якой прайшло на вачах нашых землякоў – хатынаўцаў і было звязана з вёскай, з роднай зямлёй. Ірыну Мікалаеўну  ў нашай вёсцы ўсе добра ведаюць. Яна ўжо даўно на заслужаным адпачынку, але не ўяўляе сябе без працы. Напэўна, з працы, з вечнага руху Ірына Мікалаеўна чэрпае здароўе,  сілы і цікавасць да жыцця. Аб  сваёй  працоўнай дзейнасці, асабліва аб людзях, з якімі працавала побач,  гаварыла наша субяседніца бясконца. Прычым, памятае  не толькі іх прозвішчы, але і  імёны.

За сваю працу Ірына Мікалаеўна атрымала шмат падзяк, узнагарод, ордэнаў.

Мы ганарымся нашай зямлячкай, якая сваёй нялёгкай, самаадданай працай паказвае прыклад сапраўднага патрыятызму.

Спадзяёмся, што ёсць  і будуць прадаўжальнікі  яе справы, якім  завешчана  клапаціцца пра маці- карміцельку Зямлю.

                                               Любоў Рыгораўна Валуевіч,

                            бібліятэкар ДУА “Хатыніцкая сярэдняя школа”

(Visited 10 times, 10 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Без працы няма ні талентаў, ні геніяў. Дз.І.Мендзялееў Чалавек працы  ўвесь час заслугоўвае таго, каб яго ўслаўлялі ў вершах, прозе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика