У студзені экспарт нафты з Расіі ў Беларусь скараціўся амаль на 74%
03.02.2020 14:27
—
Разное
|
![]() На "Нафтане" ўжо перапрацоўваюць нарвежскую нафту / gazeta.naftan.by У студзені 2020-га экспарт нафты з Расіі ў Беларусь скараціўся амаль на 74% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, ria.ru. У нашу краіну было пастаўлена толькі 407,2 тысячы тон. Паводле планаў аб'ём паставак мусіў скласці 1,99 млн тон "чорнага золата". 1,1 млн тон нафты чакалі на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе, а атрымалі толькі крыху больш за 66 тысяч тон. На Наваполацкі НПЗ замест 884 тысяч тон пастаўлена толькі 341,1 тысячы тон. Як вядома, Беларусь не мае дамовы на пастаўкі нафты з Расіі ў 2020 годзе (не ўдалося дамовіцца пра цану). У выніку з 1 студзеня яны былі спынены. З РФ паступалі толькі разавыя пастаўкі (нафту пастаўляюць кампаніі групы "Сафмар" бізнесмена Міхаіла Гуцарыева). У той жа час наша краіна намагаецца арганізаваць альтэрнатыўныя варыянты паставак. На "Нафтане" ўжо перапрацоўваюць нарвежскую нафту (агулам там чакаюць 86 тысяч тон). Падчас нядаўняга візіту ў Беларусь дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа , што амерыканскія вытворцы гатовыя забяспечыць Беларусь нафтай на 100%. Для поўнай загрузкі беларускім нафтаперапрацоўчым заводам штогод неабходна 24 млн тон нафты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На "Нафтане" ўжо перапрацоўваюць нарвежскую нафту / gazeta.naftan.by У студзені 2020-га экспарт нафты з Расіі ў Беларусь скараціўся амаль на 74% у параўнанні з аналагічным...
|
|