Падчас рэйду з ДАІ праверылі пешаходныя пераходы ў Карэлічах і зазірнулі ў Палужскі дзіцячы сад. 21.by

Падчас рэйду з ДАІ праверылі пешаходныя пераходы ў Карэлічах і зазірнулі ў Палужскі дзіцячы сад

03.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наколькі бяспечна карэліччане адчуваюць сябе на пешаходных пераходах? Адказ мы атрымалі падчас сумеснага рэйду з начальнікам міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Навагрудскага РАУС Дзмітрыем Аскеркам у Карэлічах у раёне вуліц Гагарына, Прытыцкага і Якуба Коласа.


– У мінулым годзе ў Карэліцкім раёне мы не зафіксавалі ніводнага наезду на чалавека на пешаходным пераходзе. Між тым, у вашых суседзяў, на Навагрудчыне, мы мелі некалькі такіх выпадкаў. Ды і калі браць статыстыку ў цэлым па рэспубліцы, то, на жаль, дарожна-транспартныя здарэнні на пешаходных пераходах, асабліва ў цёмны час сутак, часта трапляюць у зводку ДАІ. Таму па 31 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне такіх ДТЗ, – падкрэсліў Дзмітрый Аскерка.




Начальнік міжраённага аддзела падчас рэйду нагадаў вадзіцелям транспартных сродкаў, што чалавек на пешаходным пераходзе мае прыярытэт і абавязак таго, хто за рулём, абавязкова спыніцца і прапусціць яго. Правіла элементарнае, але яго парушэнне вядзе за сабой не проста адміністратыўную адказнасць, а галоўнае – непасрэдную пагрозу здароўю і жыццю пешахода.




Гэта тэма стала асноўнай і падчас сустрэчы з выхаванцамі Палужскага дзіцячага сада. Дзмітрый Аскерка не толькі падзяліўся з маленькімі пешаходамі тэорыяй, але і замацаваў веды на практыцы з дапамогай гульні. Таксама ён нагадаў малечы пра правілы іх перавозкі дарослымі ў транспарце, а дакладна пра ўтрымліваючыя сродкі і рамяні бяспекі, святлоадбівальныя элементы на верхняй вопратцы, неабходнасць правільна і ўважліва паводзіць сябе на вуліцы, асабліву паблізу дарогі, і нават пра тое, дзе можна ездзіць на любімых роварах.






Прафілактычныя размовы адбыліся і ў калектывах Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы і СВК “Маяк-Заполле”. Тут гаварылі як пра пешаходныя пераходы, так і ў цэлым пра культуру паводзін вадзіцеляў і пешаходаў у сувязі з Адзіным днём бяспекі дарожнага руху, які прайшоў 31 студзеня пад дэвізам “У новы год па добрай дарозе!”

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наколькі бяспечна карэліччане адчуваюць сябе на пешаходных пераходах? Адказ мы атрымалі падчас сумеснага рэйду з начальнікам міжраённага аддзела...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика