Фонд Кореличской районной библиотеки пополнился новыми изданиями. 21.by

Фонд Кореличской районной библиотеки пополнился новыми изданиями

09.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Карэліцкай раённай бібліятэцы заўжды ёсць што пачытаць. А, між тым, яе фонд папоўніўся новымі выданнямі. Адказваем, чаму варта абавязкова звярнуць на іх увагу.

Летась наша краіна адзначыла 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сёлета мы будзем святкаваць 75-годдзе Вялікай Перамогі. Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” сур’ёзна падышло да гэтых дат і падрыхтавала ілюстраваную энцыклапедыю партызанскага руху на тэрыторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны пад назвай “Беларусь партызанская”. Праз аўтарскія тэксты, ілюстрацыі, архіўныя дакументы, музейныя экспанаты і экспазіцыі, помнікі і мемарыялы мы маем магчымасць стаць сведкамі тых далёкіх падзей і даведацца ў дэталях, як жылі і змагаліся невялікія атрады і цэлыя партызанскія зоны.

Багата ілюстраванае выданне “Беларусь. Праз стагоддзі ў будучыню” распавядзе чытачам аб вытоках дзяржаўнасці нашай краіны, аб тым складаным гістарычным шляху на перакрыжаваннях Еўропы ў віхурах войн і рэвалюцый, які яна прайшла, і аб яе значных дасягненнях за гады незалежнасці.

Немагчыма абмінуць увагай і кнігу “Традыцыі суверэннай Беларусі”, дзе сабраныя найбольш знакавыя даты беларускага народнага календара, а таксама гучныя сучасныя падзеі. Усе яны сімвалізуюць народнае адзінства і выклікаюць пачуццё гонару за родную зямлю.

Дзякуючы ілюстрацыям Анатолія Дрыбаса і Аляксандра Ласмінскага выданне “Беларусь запрашае” будзе не толькі выдатным падарункам гасцям нашай краіны, але і для беларусаў стане цікавым адкрыццём новых старонак роднага краю. Апроч атмасферных фотаздымкаў, чытачы тут знойдуць лаканічныя апісанні гісторыі, прыроды, архітэктуры, культуры, спорту і нацыянальнай кухні Беларусі.

Спадабаецца аматарам добрых кніг і праца мастацтвазнаўцы і даследчыка Барыса Лазука пад назвай “У засені замкаў і палацаў: матэрыяльная культура сацыяльнай эліты Беларусі ХII – пачатку ХХ стагоддзя”, дзе яны пазнаёмяцца з побытам беларускай арыстакратыі і жамчужынамі айчыннага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Яшчэ адзін чароўны погляд на нашу краіну – альбом “Кастусь Качан. Жывапіс”. Вядомы беларускі мастак на мове фарбаў апісвае паэтычнае жыццё нашых вёсак і мястэчак.

Праз постаць творцы паказвае гісторыю цэлай краіны і тэматычны альбом-каталог “Янка Купала. “Я адплаціў народу, чым моц мая магла…”. Выданне прэзентуе мастацкія творы з калекцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, якія ствараліся мастакамі на працягу амаль стагоддзя і прысвечаныя асноўным этапам жыцця і творчасці першага народнага паэта Беларусі.

І, напрыканцы, пераходзім ад высокага да надзённага з дапамогай кнігі “Культура родавай памяці». Менавіта тут аўтары Аксана Катовіч і Янка Крук адказваюць на шматлікія пытанні адносна правілаў народнага абрадавага этыкету. Чытачы даведаюцца, як правільна святкаваць улазіны; якую ролю выконваюць на вяселлі шафер і шаферка; як выбраць імя дзіцяці і хросных бацькоў; ці можна забіраць дадому фотаздымак з магілы; што рабіць з ручніком, на якім труну апускалі ў магілу; як юраўская раса спрыяе здароўю і шмат іншага цікавага.

Чытайце з задавальненнем і захапленнем ды адкрывайце Беларусь нанова!

Падрыхтавала Марына КАЗЛОВІЧ

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Карэліцкай раённай бібліятэцы заўжды ёсць што пачытаць. А, між тым, яе фонд папоўніўся новымі выданнямі. Адказваем, чаму варта абавязкова
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика