Дождж і мокры снег прагназуюцца ў Беларусі да канца тыдня
10.02.2020 12:42
—
Разное
|
![]() БЕЛТА У аўторак, 11 лютага, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі — дождж і мокры снег, Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты, па ўсходзе краіны ўначы — моцны парывісты. Уначы будзе ад -1 да +4, удзень прагназуецца 1-6 вышэй за нуль. У сераду і чацвер чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць мокры снег і дождж. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні парывісты. Уначы прагназуецца -4...+2, удзень — ад нуля да 5 градусаў цяпла. 14 лютага, у Дзень закаханых, надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Уначы тэрмометры пакажуць 0...-6, удзень прагназуецца ад 1 градуса марозу да 5 цяпла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У аўторак, 11 лютага, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі — дождж і мокры снег, паведамляе БЕЛТА. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы... |
|