Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Брэста
22.02.2020 12:40
—
Разное
|
Ці чулі вы такія словы, як “кудзеркі”, “смоўж” ці “хрушч”? А ў сярэдняй школе №19 г. Брэста гэтыя словы ўжо вядомы кожнаму. З самай раніцы 21 лютага ў школе гучалі прывітанні на беларускай мове. Дзень роднай мовы пачаўся з акцыі “Прывітай мяне па-беларуску”. Відэа, у якім настаўнікі школы чытаюць вершы на роднай мове, натхніла хлопчыкаў і дзяўчынак на паэтычны флэшмоб. На перапынках у фае школы гучалі лепшыя радкі беларускіх паэтаў. Каля тэматычнага кутка “Беларускія словы – знаемыя ці загадкавыя” вучні і настаўнікі ўзгадвалі свае любімыя і самыя каларытныя словы на беларускай мове. Захапленне прысутных выклікала інтэрактыўная прэзентацыя ад варштата “Пан Спарышка”. Рамеснікі распавялі пра вытокі ткацтва на Беларусі, пазнаемілі з найбольш папулярнымі арнаментамі, прадэманстравалі, як можна сткаць прыгожую стужку ці пояс. Госці доўга адказвалі на пытанні дзяцей і дарослых пра сакрэты свайго рамяства. “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай” – так развітваліся ўдзельнікі мерапрыемстваў, упэўненыя ў тым, што годная справа кожнага зберагчы родную мову.
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
|