У электрычцы Асіповічы — Мінск міліцыянера білі ў твар. 21.by

У электрычцы Асіповічы — Мінск міліцыянера білі ў твар

24.02.2020 18:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Маладыя людзі, якіх шукае міліцыя / @skgovby

Следчы камітэт высвятляе абставіны нападу на 21-гадовага міліцыянера ў электрычцы Асіповічы — Мінск. У той дзень ён не быў на службе. У тамбуры пабачыў кампанію маладых людзей, якія курылі, і зрабіў заўвагу. Пры гэтым прадставіўся супрацоўнікам міліцыі і паказаў службовае пасведчанне. У адказ хлопцы сталі абражаць міліцыянера, а пасля двое з кампаніі нанеслі ўдары ў твар і штурхнулі ў спіну.

У дачыненні 22-гадовага хлопца распачалі крымінальную справу, артыкул — "гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў". Асобы іншых удзельнікаў нападу на сілавіка высвятляюцца. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая засведчыць, наколькі цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымаў супрацоўнік міліцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладыя людзі, якіх шукае міліцыя / @skgovby Следчы камітэт высвятляе абставіны нападу на 21-гадовага міліцыянера ў электрычцы Асіповічы — Мінск. У той дзень ён не быў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика