Ушаччину посетила первый секретарь Посольства Польши в РБ. Цель визита – изучение гуманитарных проектов для их возможного финансирования. 21.by

Ушаччину посетила первый секретарь Посольства Польши в РБ. Цель визита – изучение гуманитарных проектов для их возможного финансирования

26.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нашым раёне распрацавана 15 гуманітарных праектаў, накіраваных на аказанне дапамогі розным катэгорыям грамадзян: пажылым, інвалідам, дзецям-сіротам, школьнікам. З мэтай іх грунтоўнага вывучэння на мінулым тыдні з рабочым візітам Ушаччыну наведала першы сакратар Пасольства Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Магдалена Сідаровіч. Падчас двухбаковых перагавораў з кіраўніцтвам раёна, прадстаўнікамі зацікаўленых службаў размова ішла пра пашырэнне накірункаў супрацоўніцтва.

Старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка ў прывітальным слове адзначыў, што ўзаемадзеянне Ушаччыны з польскім бокам ужо мае пэўную гісторыю, і цяпер важна шукаць такія формы супрацоўніцтва, якія б былі цікавыя і выгадныя абодвум бакам.

А такія накірункі ёсць, да прыкладу, спартыўны і турыстычны патэнцыял нашага раёна. Падчас знаёмства з фізкультурна-аздараўленчым комплексам “Юнацтва-Ушачы” М.Сідаровіч не пераставала здзіўляцца разнастайнасці паслуг, якія аказваюцца насельніцтву, багатай тэхнічнай абсталяванасці залаў, шматлікім дасягненням выхаванцаў ДЮСШ. Між іншым, спыняцца на дасягнутым тут не збіраюцца – як расказаў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама С.І.Ціханёнак, штосьці робіцца на прыступку вышэй уласнымі сіламі, на іншае патрэбна дадатковае фінансаванне. Так, гуманітарны праект “Насустрач свайму здароўю” прадугледжвае будаўніцтва інтэрната пры комплексе. Гэта дазволіць прымаць значна большую колькасць спартсменаў (зараз з-за адсутнасці свабодных нумароў у гасцініцы многім даводзіцца адмаўляць), што, вядома, пойдзе на карысць і ўстанове, і раёну, і інвестарам. Абсталяванне бегавой дарожкі вакол існуючай футбольнай пляцоўкі мае на мэце праект “Спорт для ўсіх”, а будаўніцтва лыжаролернай трасы – “Сцяжына здароўя”. Даведалася М.Сідаровіч і пра нашы аграсядзібы, іншыя турыстычныя аб’екты.

Наведала госця і аддзяленні ТЦСАН Ушацкага раёна ў вёсцы Градзянец. Па яе словах, развіццё інфраструктуры для людзей з інваліднасцю знаходзіцца ў ліку прыярытэтных напрамкаў, у якія гатовы ўкладацца польскі бок. Падчас экскурсіі па сацустанове М.Сідаровіч адзначыла: “Часта даводзіцца бываць у падобных цэнтрах, але з такой атмасферай шчырасці сутыкаюся ўпершыню. Тут усё як у вялікай дружнай сям’і. Цікава было паназіраць за тым, як ушачане сталага ўзросту і з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця штосьці майструюць сваімі рукамі. Прызнаюся: адразу не паверыла, што вазы, шкатулкі і нават стыльныя сталы ды стулы можна зрабіць са звычайнай газетнай паперы”. Дарэчы, адкрыць перад ушачанамі яшчэ больш магчымасцяў закліканы гуманітарныя праекты “Свет без абмежаванняў”, які прадугледжвае абсталяванне сэнсарнага пакою, “За бяспечную і спакойную старасць” – па набыцці для пажылых грамадзян кулонаў-тэлефонаў з асабістай трывожнай кнопкай, “Хай старасць будзе ў радасць” – па набыцці веласіпедаў для сацработнікаў, “Жыццё ва ўсіх яго фарбах” – па закупе спецтранспарту для перавозкі інвалідаў, “Працягваючы руку дапамогі” – па рэканструкцыі будынка ТЦСАН. Па словах намесніка старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч, якая курыруе сацыяльную сферу, рамонт другога паверха з абсталяваннем пакояў дазволіць увесці новыя паслугі, да прыкладу, арганізаваць работу валанцёрскага цэнтра, камп’ютарнага класа, лялечнага тэатра, прыгаданага вышэй сэнсарнага пакою. Новыя “плошчы” з’явяцца для аказання насельніцтву псіхалагічнай дапамогі і ў творчай майстэрні.

У канструктыўным рэчышчы на працягу некалькіх гадзін ішлі перагаворы – дасягнуты шэраг перспектыўных дамоўленасцей, рэалізацыя якіх тым не менш – справа няхуткая і няпростая. Аднак шлях адолее толькі той, хто ідзе.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашым раёне распрацавана 15 гуманітарных праектаў, накіраваных на аказанне дапамогі розным катэгорыям грамадзян: пажылым, інвалідам, дзецям-сіротам, школьнікам....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика