46 обращений от ушачан поступило в «Белгосстрах» после ураганного ветра. 21.by

46 обращений от ушачан поступило в «Белгосстрах» после ураганного ветра

18.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” па Ушацкім раёне ў аўторак паступіла 46 зваротаў ушачан, звязаных з пашкоджаннямі нерухомасці і маёмасці, што ў пятніцу і суботу нарабіў моцны вецер. Як адзначыла начальнік аддзела Тамара Васільеўна Зімніцкая, мяркуючы па тэлефанаваннях, найбольш нашкодзіла непагадзь у цэнтральнай частцы раёна – непасрэдна ва Ушачах, вёсках Градзянец, Лутава Сяльцо, Двор Пліна, а таксама аграгарадках Кублічы і Арэхаўна.

Самы вялікі ўрон атрымалі жыхары апошняга, дзе дах з металапрофілю згарнула, як папяровы ліст, пашкодзіўшы абрашотку, а таксама цагляную кладку (на здымку). Дах давядзецца перакрываць поўнасцю, а вось сродкі на аднаўленне гаспадары атрымаюць толькі палавінныя – дом не быў застрахаваны па добраахвотным відзе, а абавязковы кампенсуе толькі 50 працэнтаў урону.

Адразу чатыры гаспадары Кубліч звярнуліся наконт паламаных парнікоў, аднак выплату атрымае толькі адзін з іх – у каго цяпліца была застрахавана. Астатнім вельмі крыўдна, паколькі напярэдадні кожнаму гэта прапаноўваў зрабіць агент. Нагадаем, што парнікі (з полікарбанату, плёначныя не страхуюцца зусім) прапісваюцца ў вопісе хатняй маёмасці ці наогул страхуюцца асобна.

Дарэчы, менавіта цяпліцы (як і дахі дамоў і хлявоў) пацярпелі больш за ўсё. Па іх паступіла каля 15 зваротаў. Як мы прыгадвалі раней, у вёсцы Глыбачка каркас парніка выцягвалі з возера (на здымку), ва Угрынках лісты полікарбанату шукалі пад лесам, прычым аднавіць пакручаныя канструкцыі не атрымаецца – сума выплачваецца як за знішчаныя цалкам з улікам зносу парніка.

Адарваны сайдынг, руберойд, шыфер – таксама распаўсюджаныя прычыны зваротаў. Як і зламаная агароджа з-за паваленых на яе дрэў. Значна прарэдзіў вецер лесапаркавую зону ў раёне лясгаса. На вуліцы Бабаедава (на здымку) дрэва не толькі “склала” пралёт агароджы з металапрофілю, але ледзь не закранула машыну.

Непагадзь не стрымаеш, а вось застрахавацца ад яе можна. Клопаты па аднаўленні паламанага, канечне, будуць, аднак гэта не бяда, калі выплаты атрыманы ў поўным аб’ёме. Дарэчы, супрацоўнікі “Белдзяржстраха” выязджаюць і ацэньваюць урон толькі тады, калі заключаны дагавор. Да жыхароў аграгарадка Вяркуды, напрыклад, не паехалі. Па гэтым сельсавеце, як і па Глыбачанскім, Мосары і Старым Сяле Жарскага зваротаў зусім мала. Ды і суседзі з Лепельскага раёна зарэгістравалі толькі 15 выпадкаў – стыхія спраўляла баль не паўсюдна.

Вольга Караленка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” па Ушацкім раёне ў аўторак паступіла 46 зваротаў ушачан, звязаных з пашкоджаннямі нерухомасці і маёмасці, што ў пятніцу і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика