У Пружанах мужчына распыліў газ у дзвюх крамах. 21.by

У Пружанах мужчына распыліў газ у дзвюх крамах

18.03.2020 11:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


brest.mvd.gov.by

У Пружанах на Брэстчыне мужчына за адзін дзень распыліў газавы баорнчык у дзвюх крамах, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося яшчэ ў лютым. Мужчына зайшоў удзень у адну з гарадскіх крамаў і ў чарзе распыліў газ з балончыка. А праз некалькі гадзін паўтарыў тое самае ў іншай краме.

У абодвух выпадках мужчына здолеў уцячы. Аднак міліцыянты ўсё ж выявілі яго па запісах камер відэаназірання. Выявілася, што гэта 30-гадовы рабочы мясцовага райпо, раней неаднаразова судзімы, у тым ліку за хуліганства. Мужчыну знайшлі і затрымалі.

Пружанец расказаў, што купіў газавы балончык для самаабароны. А потым вырашыў праверыць на людзях, як дзейнічае ягоны спецсродак. Першая спроба яму спадабалася, таму ён паўтарыў яе ў іншай краме.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
brest.mvd.gov.by У Пружанах на Брэстчыне мужчына за адзін дзень распыліў газавы баорнчык у дзвюх крамах, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. Здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика