Более 14 лет посвятила животноводству Нина Петкевич. 21.by

Более 14 лет посвятила животноводству Нина Петкевич

18.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Мае малышы зараз накормлены і адпачываюць. У новых “апартаментах” ім цяпер больш утульна – самі ўбачыце! Чужым сюды ўваход забаронены, але для вас зробім выключэнне”, – кажа жывёлавод на вырошчванні буйной рагатай жывёлы ААТ “Ільюшынскі” Ніна Анатольеўна Пяткевіч, і з першых хвілін знаёмства становіцца зразумела, як яна адносіцца да даручанай ёй справы.

У адным з хлявоў ільюшынскага комплексу некалькі тыдняў таму быў зроблены рамонт і прыстасаваны ён цяпер менавіта пад самых маленькіх гадаванцаў. Доўгі і чысты цялятнік падзелены на індывідуальныя загоны-клеткі, кожнаму насельніку – свая “кватэра”. Хваёвыя галіны ля іх, не столькі дзеля ўпрыгожвання, колькі для знішчэння мікробаў.

Любы жывёлавод скажа, што групы ад нараджэння да трохмесячнага ўзросту – самыя складаныя. Маленькія цяляты яшчэ слабыя, толькі набіраюць сілу, цялятніца павінна ведаць, як правільна іх даглядаць, якой тэмпературы павінны быць вада, малако, колькі камбікорму даць, але гэтых складанасцей Ніна Анатольеўна не баіцца. Хоць і не “завоблачныя” сярэднясутачныя прывагі па яе групе – за мінулы год атрымала каля 500 грамаў, аднак вельмі стараецца.

– Хвалююся як за дзяцей, каб не хварэлі. Часам і з соскі прыходзіцца пачынаць прыкорм, пакуль цяляткі прывыкнуць да новых умоў. А потым яны становяцца такімі свойскімі: з удзячнасцю глядзяць у вочы, вітаюць мычаннем. У кожнага свой характар: вось гэтае цяля сціплае і спакойнае, а гэты такі дуроны, дастаткова глянуць на яго пагнутае вядро. Вунь той бычок ласкавы і заўсёды аблізвае мае рукі, ну а вось гэты не адмовіцца папазіраваць на фотакамеру!” – гаворыць працаўніца, ідучы па памяшканні.

Гадаванцаў у Н.Пяткевіч больш сотні, кожнага трэба накарміць, паклапаціцца пра чысціню і хоць крыху прылашчыць. Рабочы дзень даглядчыцы пачынаецца рана і праходзіць у мітусні: нанасіць цёплай вады (за адзін прыём не менш 20 вялікіх вядзёр), раздаць камбікорм і малако. Дарэчы, літаральна днямі сельгаспрадпрыемства набыло і ўстанавіла на комплексе пастэрызатар для цеплавой апрацоўкі малака. Пад дзеяннем высокай тэмпературы ў спецыяльным рэзервуары адбываецца знішчэнне шкодных мікраарганізмаў і рызыка хвароб у гадаванцаў істотна зніжаецца. “Разлічаны ажно на 400 літраў, ён кіпяціць малако, затым ахалоджвае да аптымальнай тэмпературы і падтрымлівае яе. Такой пакупцы, канечне, узрадавалася, гэта аблягчае работу”, – адзначае жанчына.

Ураджэнка Ільюшына прызнаецца, што заўсёды любіла жывёлу, а карову навучылася даіць яшчэ ў малодшых класах. Зрэшты, Ніна Анатольеўна з’яўляецца прадстаўніцай і прадаўжальніцай цэлай сямейнай дынастыі жывёлаводаў. Увесь працоўны шлях яе бацькоў быў звязаны менавіта з гэтай сферай, такую ж прафесію абралі таксама брат і дзве сястры. “Памятаю, прыбяжыш са школы і хутчэй да маці на ферму дапамагаць. Паспявала і вады прынесці, і кожнага пагладзіць. А пасля школы вырашыла пайсці працаваць у родную гаспадарку, як кажуць – дзе нарадзілася, там і спатрэбілася”, – гаворыць Н.Пяткевіч.

На пытанне, ці не сумуе працаўніца, калі прыходзіцца развітвацца са сваімі гадаванцамі пасля трохмесячнага тэрміну, Ніна Анатольеўна ўпэўнена кажа, што не і загадкава ўсміхаецца. “Падрошчаных цялят яна перадае ў надзейныя рукі – у групу свайго мужа Андрэя Мікалаевіча, які таксама працуе аператарам па адкорме маладняку ў нашай гаспадарцы. Таму пастаянна забягае ў суседнія памяшканні не толькі паглядзець, як растуць яе цяляты, а і часам дапамагчы сваёй “палавінцы”, – тлумачыць загадчык комплексу Л.Іванова.

Вось ужо на працягу 14 гадоў Ніна Анатольеўна штодня спяшаецца на ферму і ніколі не скардзіцца на цяжкасці ці невялікія заробкі: “Ведаеце, я люблю сваю работу. Многія называюць прафесію жывёлавода нецікавай і непрэстыжнай, я ж лічу яе вельмі патрэбнай”.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Мае малышы зараз накормлены і адпачываюць. У новых “апартаментах” ім цяпер больш утульна – самі ўбачыце! Чужым сюды ўваход забаронены, але для вас зробім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика