Никто не остался равнодушным. Театральная постановка «Не пакідай мяне!» по пьесе А.Дударева рассказала школьникам о войне лучше, чем книги и лекции. 21.by

Никто не остался равнодушным. Театральная постановка «Не пакідай мяне!» по пьесе А.Дударева рассказала школьникам о войне лучше, чем книги и лекции

18.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Скончыліся авацыі, артысты тройчы выйшлі на паклон, зала накіравалася да выхаду. А дзве дзяўчынкі стаялі ў абдымкі і плакалі… Тэатральная пастаноўка па п’есе Аляксея Дударава, якую ва Ушачы прывезлі “коласаўцы”, расказала пра далёкую для школьнікаў вайну лепш, чым падручнікі, лекцыі ці экскурсіі. Расказала праз душу… Васьмікласнікам Мікіту Мажэйку і Максіму Грышчанку, шасцікласніцы Аліне Гурлені і на год старэйшаму Мікалаю Баравікову – каго б не пыталася, балада “Не пакідай мяне” спадабалася ўсім гледачам запоўненай залы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Поспех, не прыніжаючы выдатнай ігры маладых артыстаў віцебскага тэатра імя Якуба Коласа, – у даступным, ёмістым, моцным сцэнарыі, дзе трагічнасць пераплецена з гумарам. Смелы разведчык Герой Савецкага Саюза Міхасёў, на рахунку якога 7 “языкоў”, пасля ранення рвецца на фронт, а атрымлівае заданне падрыхтаваць дыверсійную групу з чатырох дзяўчат – нямногім старэйшых за гледачоў. Учарашнія школьніцы, так і не атрымаўшыя атэстатаў, не зведаўшыя кахання, аднак ужо адчуўшыя страту блізкіх, жартуюць і правакуюць свайго маладога камандзіра.

Аляксей Дудараў казаў, што хоць нарадзіўся ў 1950-м годзе, але вайна зрабіла такую зарубку на душы, што яму здаецца, быццам прысутнічаў там. І гэта адчуваецца. Словы галоўнага героя пра тое, што жанчыны на вайне – гэта сорам для мужчыны – самога сцэнарыста, які ведаў аб Вялікай Айчыннай з расказаў блізкіх. Яго бацька быў франтавіком, а маці з дзвюма дочкамі на руках – бежанкай. Дудараў вырас на гераічнай Дубровеншчыне, і сюжэт драмы заснаваны на рэальных падзеях перад пачаткам аперацыі па вызваленні Беларусі. Група дзяўчат павінна выступіць перад ворагам – пад выглядам “артыстак” пранікнуць у штаб сувязі арміі фашыстаў і выклікаць агонь на сябе. Міхасёў разумеў, што вядзе сваіх “воінаў” на верную гібель.

П’еса вельмі патрыятычная, разлічана на дзяцей. Сцэнарыст, у якога большасць твораў – пра вайну, вельмі любіў гэту драматычную баладу, неаднойчы падчас спектакляў бачыў, які ўплыў робіць яна на падлеткаў. А падчас гастроляў Маскоўскага тэатра юнага гледача ў Беларусі нават сам выканаў ролю палкоўніка.

Яго п’есу іграюць трупы вельмі многіх беларускіх і расійскіх тэатраў. “Коласаўцы” ж паставілі яе да 65-годдзя Вялікай Перамогі і вось ужо пяць год гастралююць і паказваюць на падмостках тэатра. Ушачанам пашчасціла, што да тэатральнага мастацтва яны дакрануліся на месцы, нават не давялося ехаць у Віцебск. Артысты ж гатовы завітаць яшчэ. А Аліна Гурленя ўвечары таго дня папрасіла бабулю абавязкова падказваць ёй, калі зноў будуць падобныя п’есы. А да часу, калі ў школьнай праграме з’явяцца “недзіцячыя” творы Дударава, пераканана – яна перачытае іх самастойна.

Вольга Караленка.

На здымку: А.Гурленя, К.Барысёнак з артыстамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скончыліся авацыі, артысты тройчы выйшлі на паклон, зала накіравалася да выхаду. А дзве дзяўчынкі стаялі ў абдымкі і плакалі… Тэатральная пастаноўка па п’есе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика