На веснавым полі шчыруюць сейбіты. 21.by

На веснавым полі шчыруюць сейбіты

25.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі “Кіраўца” пабывалі ў КСУП “Ніва-­Барсукі”, земляробы якой аднымі з першых пачалі пасяўную кампанію.


Сустрэў нас галоўны аграном гаспадаркі Аляксей Семашкевіч. Чалавек працы, чалавек зямлі – менавіта такія словы прыходзяць на розум, калі размаўляеш з ім. Усё сваё прафесійнае жыццё ён прысвяціў земляробству. “Зямля ўсіх корміць, ёй я аддаю свае веды, час, сілы, аднак і ўзамен  назапашваюся жыццёвай энергіяй”, – дзеліцца разважаннямі аб справе агранома Аляксей Лукіч, пакуль аўтамабіль “Ніва” вязе нас па веснавых палетках. Аграном адзначыў, што пасяўная кампанія­-2020 адрозніваецца ад леташняй перш за ўсё тым, што стартавала яна прыкладна на два тыдні раней, можна сказаць, рэкордна рана. Прычына таму – надвор’е, у прыватнасці, адсутнасць снежнай зімы, і,  як вынік, – невысокая вільгот­насць глебы. Ёсць адметнасці і па пасяўных плошчах, адведзеных пад раннія яравыя збожжавыя. Напрыклад, летась ячмень займаў 400 га, зараз плануецца пасеяць на палову менш: увосень большыя плошчы адвялі пад азімыя культуры. 90 га будзе занята аўсом, 250 га – зернебабовымі – гарохам і сумесямі. 

 Веснавыя палявыя работы ў гаспадарцы вядуцца комплексна. Адначасова з сяўбой уносяцца арганіка і калійныя ўгнаенні. Падкормку азімых на самаходнай машыне “Раса” праводзіць механізатар Аляксандр Рымараў. Самы адказны ўчастак веснавых палявых работ  – сяўбу даверылі аднаму з вопытных працаўнікоў сельгаспрадпрыемства Генадзю Макаронку, які ў земляробчай справе – 28 год! Мы сустрэліся з перадавым механізатарам на полі пад Вязаўкай, дзе Генадзь Рыгоравіч сеяў авёс. Некалькі хвілін на фотаздымак, пару слоў аб працоўным настроі – засеяць поле хутка, пакуль надвор’е спрыяе, і глеба рыхлая і порыстая, і механізатар шпарка заскаквае ў трактар “Беларус­-3522” з агрэгатам АКПМ-­6, каб прадоўжыць работу. Насенне яму падвозіць Уладзімір Ермалаеў.

Своеасаблівы гонар Аляксея Семашкевіча – новы агрэгат гаспадаркі – барана зубавая БЗ­-18, на якой шчыруе Юрый Сямёнаў (на здымку справа). Падчас нашага прыезду ён апрацоўваў участак за Вішанькай. На новай баране механізатар рыхтуе плошчы пад сяўбу: рыхліць глебу і разбівае камякі, выраўноўвае паверхню поля, закрывае віль­гаць і інш. Юрый Сямёнаў працуе ў КСУП “Ніва­-Барсукі” сёмы год. Земляробчая справа, можна сказаць, у яго ў крыві: у гэтай гаспадарцы шчыравалі яго дзед і бацька. Работай на новай баране ён задаволены, перш за ўсё, з­за яе высокай прадукцыйнасці – да 16,6 га ў гадзіну, рабочая шырыня захопу – не менш 18­-ці метраў, што амаль у тры разы больш, чым у іншых агрэгатаў гаспадаркі.



На развітанне Аляксей Семашкевіч дадаў, што нягле­дзячы на раннія тэрміны сёлетняй пасяўной кампаніі, ідзе яна ў планавым рэжыме. Да ранняй сяўбы ў КСУП “Ніва-­Барсукі” былі падрыхтаваны па ўсіх неабходных накірунках.

Першыя зярняты пакладзены ў глебу – няхай багатым будзе ўраджай!

Яўгенія БялькоФота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі “Кіраўца” пабывалі ў КСУП “Ніва-­Барсукі”, земляробы якой аднымі з першых пачалі пасяўную кампанію. Сустрэў нас галоўны аграном...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика