25 погибших на пожарах в области в этом году были в состоянии алкогольного опьянения. 21.by

25 погибших на пожарах в области в этом году были в состоянии алкогольного опьянения

25.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напружаная сітуацыя з пажарамі і гібеллю людзей на іх складваецца з пачатку года на Віцебшчыне. Асаблівую заклапочанасць выклікае тое, што з 31 загінуўшага ў агні 25 чалавек у момант здарэння знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. У сувязі з гэтым, з 16 па 26 сакавіка ў вобласці праходзіць дэкаднік бяспекі. На бягучым тыдні на Ушаччыне выратавальнікі сумесна з праваахоўнікамі, газавай службай, прадстаўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і сельвыканкамаў праверылі ўмовы жыццядзейнасці грамадзян, якія знаходзяцца ў так званай групе рызыкі – злоўжываюць спіртным, сем’і, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, пажылых і адзінокапражываючых людзей. Асаблівая ўвага ўдзялялася спраўнасці газавага абсталявання, печаў, стану электраправодкі, наяўнасці пажарных апавяшчальнікаў. На тэрыторыі сельсаветаў і гарпасёлка абследавана больш 50 домаўладанняў.

Нагадваюць аб правілах бяспекі супрацоўнікі МНС і ў рамках прафілактычнай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” У школах і дзіцячых садах прайшлі ўрокі бяспекі.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напружаная сітуацыя з пажарамі і гібеллю людзей на іх складваецца з пачатку года на Віцебшчыне. Асаблівую заклапочанасць выклікае тое, што з 31 загінуўшага ў агні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика