Как прошел республиканский субботник в Беларуси. 21.by

Как прошел республиканский субботник в Беларуси

30.04.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Рэспубліканскі суботнік прайшоў 25 красавіка ў Беларусі. Паводле папярэдніх даных, у ім прынялі ўдзел 2,3 мільёна беларусаў. Жыхары краіны прыводзілі ў парадак населеныя пункты, паркі, садзілі лес.

На суботніку сабралі каля 8,7 мільёна рублёў. Палова грошай застаецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Іх накіруюць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, пахаванняў, дзіцячых лагераў. Яшчэ 50 працэнтаў пойдуць на будаўнічыя работы ў Нацыянальным мастацкім музеі і рэканструкцыю комплексу на месцы спаленай вёскі Ала ў Светлагорскім раёне.

У Нацыянальным парку «Прыпяцкі»

Па традыцыі ў дваццатых чыслах красавіка кіраўнік дзяржавы наведвае раёны, пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Адраджэнню гэтых зямель надаецца асаблівая ўвага. На гэты раз паездка Прэзідэнта супала з рэспубліканскім суботнікам. На тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» яго брыгада высадзіла 8 тысяч саджанцаў сасны на плошчы паўтара гектара.


– Суботнікі, лічу, – тое добрае, што мы ўзялі з савецкага перыяду. Вось і ўся ідэалогія: мы памятаем папярэдняе, шануем сваю гісторыю, бяром найлепшае і актуалізуем на фоне сённяшніх падзей, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Са слоў Прэзідэнта, аб'явіць трылогію малой радзімы – дзейсная, ідэйная справа. Зрабілі не ўсё, што маглі. Галоўнае – павярнулі людзей да іх родных мясцін. Асабліва да вёсачак, да тых дамоў, якія засталіся ад бацькоў, бабуль і дзядуль.


– Хутка гэта будзе даражэй за золата. Многія пачулі гэта. Пачынаючы ад Мінска, вялікіх гарадоў, усе вёсачкі, свабодныя прысядзібныя ўчасткі скуплены: нехта маленькі дом пабудаваў, нехта вялікі, нехта церам – калі ласка. Галоўнае, каб зямля апынулася ў руках гаспадароў. Гэта значыць, за тры гады мы павярнулі свядомасць людзей і нацэ- лілі іх на тое, што без малой радзімы, асабліва вёскі, не можа быць ні краіны, ні суверэнітэту і незалежнасці, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.


Яшчэ ў пачатку палітычнай дзейнасці Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на кінутыя дамы, непатрэбныя прысядзібныя ўчасткі, якімі нават у той час людзі цікавіліся. Чапляліся за кавалачак зямлі. Прэзідэнт упэўнены: не правялі тры пяцігодкі па адраджэнні сяла – вёска знікла б. Пакрысе падымалі малыя гарады і пасёлкі, стварылі аграгарадкі. Як заўважыў кіраўнік дзяржавы, у нас няма лішняй зямлі, сваю краіну неабходна прывесці ў парадак і такой перадаць нашчадкам.

Зазірнуць
за гарызонт

Журналістам Аляксандр Лукашэнка расказаў, чаму адкладзена Пасланне Прэзідэнта.
– Вельмі шмат пытанняў, на якія сёння цяжка адказаць або адказу няма. З-за сітуацыі, што склалася, з-за гэтага псіхозу, які разгарнуўся. З-за таго, што розныя палітычныя сілы ўнутры дзяржаў спрабуюць гэта выкарыстоўваць у нейкіх палітычных мэтах, што недапушчальна. І самае галоўнае – эканамічная нявызначанасць ва ўсім свеце, – разважаў кіраўнік дзяржавы. – Нядаўна цана на нафту станавілася нават адмоўнай. Такога ніколі не было, і гэта дзіўна. Блок пытанняў, на якія мы сёння не можам адказаць. А калі будзем адказваць, то толькі з нейкім прагнозам. А нам патрэбны дакладны прагноз. Яго сёння даць нельга. Таму неабходны нейкі час, каб прааналізаваць усе працэсы, якія адбываюцца ў краіне і за яе межамі, і тады ўжо нешта гаварыць народу.


Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, звычайна Пасланне ўключае ў сябе толькі акцэнты на бягучы год і некаторыя штрыхі на будучае, а калі сумясціць яго з перадвыбарнай праграмай Прэзідэнта, то будзе магчымасць «зазірнуць за гарызонт» на ўсю будучую пяцігодку.
– Думаю, і іншыя кандыдаты так зробяць, – лічыць кіраўнік дзяржавы.

Фота БЕЛТА.
Па матэрыялах БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Рэспубліканскі суботнік прайшоў 25 красавіка ў Беларусі. Паводле папярэдніх даных, у ім прынялі ўдзел 2,3 мільёна беларусаў. Жыхары краіны прыводзілі ў парадак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика